Спорт

Турнір у Луніне

У спартыўнай зале Лунінскай яслі-сад-СШ прайшоў другі пераднавагодні турнір па міні-футболе, прысвечаны памяці вядомага земляка – пісьменніка, журналіста і краязнаўцы Мікалая Елянеўскага.

У турніры прынялі ўдзел 4 каманды: МФК «Лунінец», «Вулька-1», «Лунін» і «Лунін-2». Гульні праходзілі па кругавой сістэме. Пераможцам стаў «Лунінец», які ўзяў верх ва ўсіх паядынках. У заключным матчы турніру сустрэліся «Лунін» і «Вулька-1», якія прэтэндавалі на сярэбраныя ўзнагароды. Матч закончыўся нічыйным вынікам – 3:3, але па роз-ніцы забітых і прапушчаных мячоў гаспадары размясціліся на другім радку турнірнай табліцы. Трэцімі сталі футбалісты «Вулькі-1».

Каманда-пераможца і прызёры ўзнагароджаны кубкам, дыпломамі і грашовымі прэміямі. «Лунін-2» адзначаны дыпломам «За волю да перамогі» і салодкім тортам. Лепшымі ігракамі ў розных намінацыях названы: варатар – Аляксандр Аляшкевіч («Лунінец»), абаронца – Віталь Кузьміч («Лунін»), нападаючы – Валерый Мелюх («Вулька-1»). Арганізацыйную і фінансавую дапамогу ў правядзенні турніру аказалі РФСК «Здароўе», ПУП «МайстарГрандТэх», ІП Дударга, ФГ «Аркадзь і сям’я» і іншыя.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть