Турнір юных футбалістаў
Спорт

Турнір юных футбалістаў

юные футболистыНа футбольны турнір у Столін з’ехаліся каманды з Пінска, Жыткавіч, Лунінца і нават з украінскага Кастопаля.

І хаця юным спартсменам было ўсяго 9-10 год, яны праяўлялі зайздросны характар і волю да перамогі ў кожнай гульні. Выхаванцам Лунінецкай СДЮШАР (трэнер Дзмітрый Колас) задавальненне прынесла сустрэча з камандай з Гомельскай вобласці, у якой нашы хлопчыкі ўзялі верх з лікам 3:1. Для большасці юных футбалістаў гэта былі першыя спаборніцтвы, таму ўражанні засталіся толькі самыя прыемныя. Але расказваючы пра гэта, яны, як сапраўдныя знаўцы футбола, адзначалі, што гуляць было складана на натуральным газоне з няроўнасцямі і купінамі. Яны ж прывыклі да штучнага пакрыцця на стадыёне “Палессе”, таму і не дацягнулі да прызавога месца. Між тым, ігрок лунінецкай каманды Кірыл Коўшык (на здымку — трэці злева) названы лепшым паўабаронцам і ўзнагароджаны кубкам.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть