У пяцёрку мацнейшых
Спорт

У пяцёрку мацнейшых

футболфутбол:

падняўся “Граніт” пасля чарговай перамогі ў чэмпіянаце краіны па футболе ў першай лізе.

У мінулую суботу ў Лунінцы мікашэвіцкая каманда прымала “Смаргонь”. З першых хвілін стала відавочна, што матч будзе няпростым. Гаспадары першымі адкрылі лік. На пятай хвіліне гэта зрабіў Аляксандр Сямёнаў. Хутка “смаргонцы” адыграліся. А пад занавес першага тайма сапернікі зноў абмяняліся галамі. У “гранітаўцаў” вызначыўся Дзмітрый Усачоў. Другая палова сустрэчы пачалася з актыўных дзеянняў мікашэвіцкіх футбалістаў, і Аляксандр Сямёнаў запісаў на свой рахунак дубль. І хаця пазней абедзве каманды мелі рэальныя шанцы павялічыць лік, ён так і застаўся да фінальнага свістка – 3:2.

9 лістапада «Граніт» згуляе на выездзе з «Бярозай-2010».

 

міні-футбол:

ВІДАВОЧНАЕ – НЕВЕРАГОДНАЕ

Менавіта такія словы адпавядаюць падзеям, што разгортваліся на футбольнай пляцоўцы ў Мінску, дзе мясцовы “Дарожнік” прымаў “Граніт”.

Гэта быў самы сапраўдны трылер. Яшчэ за 73 секунды да фінальнай сірэны мікашэвіцкая каманда вяла ў ліку – 4:2. І, здавалася б, нішто не прадвяшчала ім непрыемнасцяў. Між тым, “дарожнікі” здолелі не толькі адыграцца, але і за 20 секунд да канца забіць пераможны мяч. Матч каманд, якія стаяць на парозе зоны плэй-оф, вызначаўся шматлікасцю момантаў барацьбы на грані фолу, следствам чаго сталі 7 жоўтых картак, вынесеных арбітрамі.

“Рудакова” выдатна пачаў дамашні матч супраць “Базара”. Першая палова сустрэчы закончылася нічыйным вынікам – 3:3. Але ў другім тайме лунінчане пераламілі ход сустрэчы і цалкам завалодалі перавагай, забіўшы 4 мячы. У вы-ніку перамога “Базара” – 7:3.

Заўтра, 7 лістапада, “Граніт” згуляе дома з “Барысавам-900”, а “Базар” – з “Дарожнікам”. У нядзелю, 10 лістапада, адбудуцца выязныя матчы “Сталіца” – “Граніт” і “Барысаў-900” – “Базар”.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть