Спорт

«У яблычка!»

У Брэсце адбылося першынство абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ па кулявой стральбе памяці воіна-інтэрнацыяналіста Ільі Жуковіча.

Лунінеччыну прадстаўлялі навучэнцы сярэдняй школы №2 райцэнтра Дзмітрый Рудовіч, Ілья Давідзюк і Вераніка Тапільская. Нашы землякі занялі чацвёртае месца сярод васьмі каманд, а дзяўчына ўзяла “серабро” ў асабістым заліку. Юныя спарт-смены і іх трэнер Віктар Вайцяхоўскі выказваюць шчырую ўдзячнасць дырэктару гарадской арганізацыйнай структуры ДТСААФ Пятру Рудовічу за прадастаўленне транспарту.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть