Спорт

Узнагароды – кааператарам

коопНа кааператараў раёна, а гэта калектыў, у якім працуюць больш як 1600 чалавек, ускладаецца няпростая і адказная місія – годна забяспечваць насельніцтва таварамі, павышаць якасць абслугоўвання і сферу паслуг, а таксама весці нарыхтоўку лішкаў дароў лесу і сельгаспрадукцыі, вырашчанай на прысядзібных участках грамадзян. З усімі гэтымі задачамі Лунінецкае райспажыўтаварыства спраўляецца паспяхова.

Гэта пацвердзіў старшыня праўлення Максім Сумар, выступаючы на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню кааперацыі, што праводзілася ў ГДК. Ён, у прыватнасці, адзначыў:

– За шэсць месяцаў філіяламі райспажыўтаварыства кожнаму жыхару раёна прададзена тавараў на суму 3,6 мільёна рублёў. Сярэднямесячны тавараабарот склаў 42,6 мільярда. Штогод нашы кааператары годна выступаюць на абласных і рэспубліканскіх конкурсах прафесійнага майстэрства. Летась прадавец Алеся Пятніца з філіяла “Аптова-рознічнае аб’яднанне” заняла другое месца ў рэспубліцы. Мы ганарымся калектывамі магазінаў “Універмаг”, “Універсам”, “Сузор’е”, “Непаседа”, кандытарскага цэха кам-біната грамадскага харчавання, цэха хлебапячэння.

Павіншаваць кааператараў са святам прыйшлі намеснік старшыні райвыканкама Віктар Рафаловіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталь Адзішчаў. Яны ўручылі ўзнагароды райвыканкама і райсавета загадчыцы магазіна ТПП в. Вялікія Чучавічы Наталлі Грыцкевіч і прадаўцу магазіна “Універсам” Ларысе Грушэўскай.

Працаздольнасць – галоўны крытэрый ацэнкі работнікаў, які ўлічваўся пры вызначэнні лепшых у сістэме Белкаапсаюза. У іх лік трапіла Ірына Ермаковіч – загадчыца ўніверсама “Заходні”. За 31 год работы ў райспажыўтаварыстве авалодала ўсімі сакрэтамі гандлёвай справы і зарэкамендавала сябе як адказны і добрасумленны працаўнік. Яшчэ адна ўзнагарода вышэйстаячай арганізацыі накіравалася ў Вульку 1. Яе ўдастоена загадчыца магазіна №2 ТПП Ганна Лазіцкая, якая днямі адзначыла юбілей.

Шэраг работнікаў адзначаны Граматамі аблспажыўсаюза і райспажыўтаварыства. Цудоўным падарункам для ўсіх прысутных стаў канцэрт, падрыхтаваны работнікамі гарадскога Дома культуры.

кооп спортПа традыцыі напярэдадні прафесійнага свята больш як 100 чалавек з 6 філіялаў і праўлення райспажыўтаварыства прынялі ўдзел у круглагадовай спартакіядзе.

Пачаліся спаборніцтвы з велапрабегу па вуліцах горада. Безаварыйнасць і ўпэўненасць на дарогах Лунінца дапамаглі забяспечыць служба ДАІ і медыкі. Першым сярод мужчын на фініш прыехаў Аляксей Зіновік з філіяла “Харчтавары”. Другое і трэцяе месца занялі адпаведна прадстаўнікі філіяла “НВК “Палессе” Васіль і Андрэй Харкевічы. У жанчын не было роўных прадаўцу “Аптова-рознічнага аб’яднання” Аксане Антонавай. Прызёрамі сталі Марына Яраховіч (“Мікашэвіцкае РГП”) і Алена Ляцко (праўленне райспажыўтаварыства).

У лёгкаатлетычнай эстафеце 4х100 метраў недасягальным для сапернікаў стаў квартэт “Аптова-рознічнага аб’яднання”. Другое месца – у каманды праўлення райспажыўтаварыства, трэцяе – філіяла “Харчтавары”.

У спаборніцтвах па перацягванню каната летась быў заснаваны Кубак, які заваявала праўленне райспажыўтаварыства. Сёлета гэта каманда пацвердзіла статус лепшай і зноў пакінула трафей у сябе. Сярэбраным прызёрам стаў філіял “Харчтавары”, бронзавым – “Мікашэвіцкае РГП”.

Усе пераможцы і прызёры ўзнагаро-джаны дыпломамі і падарункамі, якія ўручыў старшыня праўлення Максім Сумар.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть