Спорт

“Вертыкаль” задае тон

vertikal

Апошнім часам стала добрай традыцыяй раённыя галіновыя спартакіяды праводзіць на базе басейна “Дэльфін”. У мінулыя выхадныя тут сабраліся прадстаўнікі выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама пракуратуры, каб высветліць мацнейшых.

Падчас урачыстага ад-крыцця ўдзельнікаў спаборніцтваў вітаў старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко. Ён жа аб’явіў вынікі. Перамагла каманда апарата райвыканкама. Яе прадстаўнікі паказалі лепшыя вынікі ў більярдзе, шахматах, настольным тэнісе, гіравым спорце, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і кіданні кольцаў. Тройчы дыпломам першай ступені адзначана каманда аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама – дартсе, шашках і плавальнай эстафеце 4х25 метраў. Удалае выступленне ў астатніх відах праграмы дазволіла заняць “упраўленцам” другое месца. На трэцюю прыступку ўзнялася зборная гарсельвыканкамаў. У кроку ад п’едэстала спы-ніліся супрацоўнікі раённай пракуратуры, якія былі адзначаны прызам у намінацыі “За волю да перамогі” ад раённага аб’яднання прафсаюзаў, які ўручыў Ігар Гапон.

Што датычыць узнагарод, то камандныя кубкі, прызы пераможцам і дыпломы прызёрам прадаставілі арганізатары – РФСК “Здароўе”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть