Спорт

Выпрабаванне для моцных

У сваё прафесійнае свята настаўнікі фізкультуры гарадскіх школ разам з вучнямі сабраліся на стадыёне “Палессе”.

волейбол

Усіх, хто сябруе са спортам, павіншаваў дырэктар РФСК “Здароўе” Ігар Гапон і ветэран фізкультурнага руху, настаўнік СШ №1 г. Лунінца Аляксей Гнедзька. Першым выпрабаваннем для юных спартсменаў стаў міні-футбольны турнір, у якім перамаглі вучні СШ №2 на чале з Віктарам Вайцяхоўскім. Арцём Мурын з гэтай каманды атрымаў прыз лепшага футбаліста. У стрыт-боле не было роўных школьнікам СШ №4 пад кіраўніцтвам Мікалая Кузьміча і Мікалая Мелюха. Лепшым іграком названы вучань гэтай навучальнай установы – Арцём Міхейчык. У перацягванні каната самымі згуртаванымі сталі юнакі СШ №2. Набіўны мяч далей за ўсіх кінуў Валерый Студэнт (СШ №4). У дартсе не было роўных Ангеліне Скрыль (СШ №3) і Арцёму Кулееву (СШ №2). У практыкаванні на скакалцы лепшы вынік паказалі Сяргей Герасімовіч (СШ №1) і Наталля Жарко (СШ №4). У фігурным ваджэнні веласіпеда перамаглі Андрэй Пташыц (СШ №3) і Лізавета Фралова (СШ №2).

У агульнакамандным за-ліку найбольшую суму ачкоў набрала зборная СШ №4.

Показать больше

Похожие статьи

2 комментария Комментариев

  1. Марине. Они теперь не работают, они оптимизации ждут. Собственно, вроде они работали раньше. Да и после вряд ли что поменяется. Кадры шерстить надо, а не пераставлять с места на место, сохраняя насиженные места.

  2. А из райисполкома никто даже не пришел? А как же отдел по спорту и молодежный? или это не их мероприятие? и че даже брсмовцы торт не купили?

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть