«Абстрэл» на раённым і рэспубліканскім узроўнях
Спорт

«Абстрэл» на раённым і рэспубліканскім узроўнях

Халімончык  вядзе «абстрэл»

Барысаўчане “адпомсцілі” за “Дарожнік” і павезлі з Мікашэвіч тры ачкі.

27
Пераможцы і прызёры турніра

 

Толькі парадаваліся за “гранітаўцаў”, якія ў папярэднім туры сенсацыйна ўзялі верх над сталічным “Дарожнікам”, як зноў балельшчыкаў чакала расчараванне – дамашняе паражэнне ад каманды “Барысаў-900”. Госці з першых хвілін актыўна ўключыліся ў гульню і адкрылі лік забітым мячам. “Граніт” жа на працягу ўсяго паядынку выступаў у ролі даганяючага. Але ўсе старанні завяршыць матч хаця б нічыёй так і не прынеслі поспеху. Чатырох забітых мячоў Віталя Халімончыка і аднаго – Сяргея Юнчыца аказалася мала. Барысаўчане перамаглі з лікам 6:5.

Матч чарговага тура чэмпіянату краіны па міні-футболе “Граніт” правядзе ў бліжэйшыя выхадныя на выездзе з АК “Паўднёвы”.

21
Дзмітрый Філіновіч — лепшы бамбардзір
20
Барыс Веляскевіч — капітан каманды «Базар»
19
Другое месца — каманда «Базар»
18
Першае месца — каманда «ІП»
17
Трэцяе месца — каманда «Справа тэхнікі!

  

На фінішнай прамой

У апошні дзень “афганскага” турніру былі згуляны 2 матчы.

У паядынку за трэцяе месца “Справа тэхнікі” ўзяла верх над “Лакаматывам”. Драматычна складвалася фінальная гульня з удзелам каманд “ІП” і “Базар”. Мінулагоднія пераможцы “ІП” павялі з лікам 3:1. А потым “Базар” забіў чатыры мячы ў вароты саперніка. Да заканчэння заставалася пару хвілін, якія больш упэўнена правялі футбалісты “ІП” і за 9 секунд да фінальнай сірэны вырвалі перамогу.

Лепшымі ігракамі турніру ў розных намінацыях сталі Аляксандр Калюціч (варатар), Дзмітрый Філіновіч (бамбардзір), Сяргей Некрашэвіч (абаронца), Руслан Канапацкі (нападаючы) і Дзмітрый Скакалкін (карысны ігрок).

Падчас урачыстага закрыцця пераможцаў і прызёраў віталі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Гапон і воіны-афганцы на чале са старшынёй раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Мікалаем Кавальцом.

 

 

Без шанцаў для сапернікаў

Пяты год запар баскетбалісткі Дзятлавіцкай СШ (на здымку) сталі пераможцамі раённай спартакіяды школьнікаў па баскетболе.

У фінальную стадыю спаборніцтваў прабіліся 5 каманд – СШ №1 г. Лунінца, СШ№1 г. Мікашэвічы, Любанскай, Лахвенскай і Дзятлавіцкай СШ. Спаборніцтвы праходзілі ў два кругі. Дзятлаўчанкі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Кацубы ўпэўнена правялі ўсе сустрэчы, не згубілі ніводнага ачка і заваявалі заслужаную перамогу. На вышэйшую прыступку п’едэстала гонару падняліся Аксана Косач (лепшы ігрок турніру), Карына Клімчук, Анастасія Гопта, Мілана Брэзіна, Дар’я Філіновіч, Яна Кацуба, а таксама Вольга, Юлія, Ясенія і Лізавета Канапацкія.
Другое месца занялі баскетбалісткі мікашэвіцкай СШ №1, якія на працягу многіх год увахо-дзяць у прызавую тройку. Па словах трэнера Мікалая Клеўжыца, разлічвалі ў апошнім паядынку з дзятлаўчанкамі на большае, але не атрымалася. Вельмі радаваліся перамозе над спартсменкамі Любанскай СШ у матчы за трэцяе месца вучаніцы лунінецкай СШ №1, якія перамаглі з лікам 21:20.

24

Першае месца — Дзятлавіцкая СШ

22
Другое месца — мікашэвіцкая СШ №1
23
Трэцяе месца — лунінецкая СШ №1

 

 

Абласное першынство

сабрала лепшых лёгкаатлетаў Брэстчыны 2003 года нараджэння і маладзей.

Прадстаўнікі Лунінецкай СДЮШАР не засталіся без узнагарод. У скачках з шастом дзве вышэйшыя прыступкі – за лунінчанамі Сяргеем Гаргуном і Дзянісам Самандыком. У скачках у даўжыню і ў бегу на 60 метраў з бар’ерамі сярэбраныя ўзнагароды дасталіся Кацярыне Жукоўскай.

 

Юніёрскае золата

У першынстве краіны сярод юніёраў 1998-99 гадоў нараджэння бралі ўдзел і выхаванцы Лунінецкай СДЮШАР.

26

У бегу на 60 метраў пераможцам стаў Павел Дырда (на ніжнім здымку з Вікторыяй Захарчук) з  з вынікам 6,7 секунды. Як лічыць сам спартсмен, не вельмі
задаволены сваім выступленнем, таму што паказаць хуткія секунды не дазволіла траўма. Вікторыі Захарчук не было роўных таксама ў гладкім бегу на 60 метраў і такой жа дыстанцыі, толькі з бар’ерамі. Да таго ж, наша зямлячка ў складзе эстафетнага квартэта 4х200 метраў прынесла золата камандзе Брэсцкай вобласці. Лепшую спартсменку турніру з паспяховым выступленнем першым павіншаваў кіраўнік Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі (на верхнім здымку). Крыху не дацягнулі да п’едэстала Станіслаў Неўдах і Дзяніс Дырда.

25



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть