Спорт

«Хук» справа

Па аўторках і пятніцах спартыўная зала лунінецкай СШ №1 (пачатковая школа) ператвараецца ў байцоўскі рынг.

Тут збіраюцца на трэні-роўкі юныя баксёры не толькі з райцэнтра, але і з Сінкевіч, Кажан-Гарадка, Дварца, Вічына, Язвінак. Пад кіраўніцтвам Міхаіла Майсака яны авалодваюць навыкамі вядзення бою, а таксама загартоўваюць характар. Сярод тых, хто рэгулярна наведвае заняткі – лунінецкі гімназіст Данііл Макейчык і Арцём Грабовіч (на здымку) з Язвінскай СШ. Абодва рыхтуюцца да ўдзелу ў абласной спартакіядзе школьнікаў. Ёсць у групе і дзяўчаты. Вераніка Тапільская (на здымку справа) – вучаніца лунінецкай СШ №2 – не лічыць бокс мужчынскім відам спорту і старанна выконвае ўсе заданні трэнера. А вось пяцікурсніца Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Вераніка Даніловіч зараз знаходзіцца на пераддыпломнай практыцы ў райаддзеле Следчага камітэта і паралельна да свайго захаплення армрэстлінгам вырашыла асвоіць азы боксу. Самаму юнаму баксёру Міхаілу Зышчыку (на верхнім здымку) ўсяго 6 год, але з пальчаткамі ён ужо на “ты”.

Міхаіл Майсак працуе ў ПМК-19. На працягу 29 год ён паралельна вядзе заняткі ў секцыі бокса, прычым, апошнія 6 год – без аплаты. Між тым, ён не скардзіцца, а выказвае шчырую ўдзячнасць усім, хто аказвае садзеянне ў арганізацыі трэніровачнага працэсу і выездах на спаборніцтвы. Гэта – кіраўніцтва райвыканкама, лунінецкай СШ №1, РФСК “Здароўе” і ПМК-19.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть