Спорт

Нарматывы дзяржаўна-аздараўленчага комплексу здавалі школьнікі

Калісьці пад гэтым алімпійскім лозунгам у савецкія часы праходзіла здача нормаў “ГТО”. Тыя, хто паспяхова вытрымліваў выпрабаванне, атрымлівалі адпаведны значок.

У Беларусі не сталі адмаўляцца ад традыцыі. Праўда, цяпер падобны набор спартыўных практыкаванняў называецца: «Нарматывы дзяржаўна-аздараўленчага комплексу». Менавіта іх здавалі вучні з розных школ раёна ў мінулую суботу ў лунінецкай СШ №4. Амаль 100 юнакоў і дзяўчат з 10 навучальных устаноў раёна дэманстравалі свае здольнасці ў скачках у даўжыню з месца, нахілах уперад, адцісканні, падцягванні на перакладзіне, падыманні тулава, чаўночным бегу, а таксама на дыстанцыях 30 і 1000 (1500) метраў. Пакуль ачкі не падлічаны, але ў бліжэйшы час пераможцы і прызёры атрымаюць дыпломы, а тыя, у каго 9-10 балаў ва ўсіх дысцыплінах, будуць узнагароджаны значкамі “Спартыўная змена Рэспублікі Беларусь”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть