Спорт

Хутчэй, вышэй, мацней

коммунальникиДля ўдзелу ў занальным туры абласной галіновай спартакіяды сярод работнікаў камунальнай службы былі запрошаны каманды з Іванава, Століна, Пінска і Лунінца.

На стадыёне “Палессе” сабраліся тыя, хто сябруе са спортам, каб прадэманстраваць свой узровень фізічнай падрыхтоўкі. Але, як адзначалі ў прывітальных словах намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Цяльпук, вядучы спецыяліст абласнога камітэта прафсаюза работнікаў камунальна-бытавых прадпрыемстваў Віктар Мокат і дырэктар Лунінецкай ЖКГ Васіль Вакульчык, галоўнае – не перамога, а ўдзел.

Між тым, на бегавых дарожках, валейбольных пляцоўках, у міні-футбольных паядынках, спаборніцтвах па гіравым спорце і дартсе разгарнулася ўпартая барацьба. Камунальнікі Лунінеччыны, выступаючы ў ролі гаспадароў праявілі сябе з лепшага боку. Яны заваявалі перамогу ў лёгкаатлетычным мнагабор’і “Здароўе”, сталі лепшымі ў валейбольным турніры сярод мужчын, другімі – сярод жанчын. У гіравым спорце і дартсе – сярэбранымі прызёрамі, у міні-футболе – бронзавымі.

У выніку лунінецкая каманда заняла другое месца, саступіўшы першынство калегам з Пінска. Трэцім прызёрам стала зборная Століншчыны.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Одно Сообщение

  1. Вот, самые высокие достижения для Лунинца за последние 2 года.Наградить, премировать, на доску почета.Вот так надо работать.А то Мир , Олимпиада.

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть