Спорт

Яна ведала, што стане пераможцай

Апошнім часам Ірына Ванюк, выходзячы на старт, адчувае ўпэўненасць і асалоду ад бар’ернага бегу. Не стала выключэннем рэспубліканскае першынство, што праходзіла ў Брэсце.
Першы дзень спаборніцтваў крыху расчараваў спарт-сменку. Скачкі ў вышыню заўсёды ёй падабаліся, але яна ведае, што тут ёсць саперніцы, якім яна яшчэ ўступае ў майстэрстве. Усе, хто назіраў за спаборніцтвамі, былі вельмі ўражаны і бурнымі апладысментамі віталі Ірыну, калі яна “пераляцела” планку на 160-сантыметровай вышыні з запасам у 20 сантыметраў. Але наступны рубеж аказаўся для яе недаступным. І тут хутчэй не лепшым чынам адыграў псіхалагічны настрой, чым фізічная падрыхтаванасць. У выніку – чацвёртае месца.
Між тым, галоўны від, на які настройвалася спартсменка, быў бег на 60 метраў з бар’ерамі. Толькі нядаўна тут жа ў манежы яна прабегла па рэкорду, які пратрымаўся больш як 20 год. І вось – новае дасягненне. Яшчэ ў папярэднім забегу секундамер спыніўся на 9,24 секунды, што стала недасягальным для саперніц. У фінале, як лідару, дасталася цэнтральная чацвёртая дарожка.
– Усіх, хто мог прэтэндаваць на перамогу, ведала, – дзеліцца ўражаннямі Ірына. – Але на гэты раз, чамусьці была ўпэўнена, што на фінішы буду першай.
І гэта пачуццё не падманула дзяўчыну – 9,13 секунды! Новае асабістае дасягненне. Сваёй радасцю Ірына Ванюк паспяшалася падзяліцца з трэнерам В.П. Жукоўскім, які чакаў на фінішы, і, зразумела, з бацькамі, якія падтрымліваюць яе захапленне спортам.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть