Спорт

“Юнацтва” супраць “Феміды”


Стральба

“ЮНАЦТВА” СУПРАЦЬ “ФЕМІДЫ”

Мерапрыемства, удзел у якім бралі супрацоўнікі праваахоўных органаў, мясцовай вертыкалі і непаўналетніх, што стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, сабрала ў спартыўнай зале лунінецкай СШ №2 шмат балельшчыкаў.

Падчас урачыстага адкрыцця ўдзельнікаў вітала намеснік пракурора раёна Вольга Багатырэвіч. Яна расказала, што спаборніцтвы прымеркаваны да 95-годдзя заснавання пракуратуры і пажадала ўсім паспяховага выступлення.

Каманду “Феміда”, акрамя Вольгі Багатырэвіч, прадстаўлялі яе калега Ігар Ціханчук, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Вадзім Каржаневіч, загадчык сектара аддзела ідэалагічнай работы, па справах моладзі і культуры райвыканкама Сяргей Молчан і намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Вольга Калугіна. Гонар “Юнацтва” абаранялі Ілона Рудніцкая, Юлія Кавалец, Нікіта Прымак, Валерый Гвозд і Сяргей Барай.

Пакуль дарослыя вялі “разборкі” на агнявым рубяжы, дзе строга кантраляваў стральбу з пнеўматычнай вінтоўкі галоўны суддзя спаборніцтваў Віктар Вайцяхоўскі, падлеткі набіралі ачкі ў дартсе. Пазней каманды памяняліся пазіцыямі. У выніку моладзь узяла верх, апярэдзіўшы на 4 ачкі “Феміду”. У асабістым заліку лепшы вынік паказаў Мікіта Прымак, які атрымаў падзяку і каштоўны падарунак, якія ўручыла Вольга Багатырэвіч. Таксама падарункамі і дыпломамі за ўдзел былі адзначаны ўсе прадстаўнікі каманды “Юнацтва”. Фундатарамі выступілі райкам БРСМ і аддзел ідэалагічнай работы, па справах моладзі і культуры райвыканкама.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть