З сярэбранай узнагародай
Спорт

З сярэбранай узнагародай

sport_ballsВалейбол

вярнуліся дадому валейбалісты сельскагаспадарчага каледжа з адбасных
спаборніцтваў сярод устаноў прафтэхадукацыі.

У Кобрыне, дзе адбыўся фінал,
сабраліся 8 лепшых каманд Брэстчыны. У сваёй падгрупе лунінчане ўпэнена ўзялі
верх над камандымі Брэсцкага чыгуначнага каледжа, Драгічынскага
сельскагаспадарчага і Баранавіцкага будаўнічага. У матчы за першае месца нашым
валейбалістамі супрацьстаялі гаспадары. Ва ўпартым паядынку кобрынскія
валейбалісты ўзялі верх. Але сярэбраная ўзнагарода лунінчан – таксама поспех.

Шашкі

ТУРНІР ДА СВЯТОЧНАЙ ДАТЫ

Дню абаронцаў Айчыны прысвяцілі спаборніцтвы па шашках у Бродніцы.

Барацьба за галоўны прыз вялі
заўзятыя аматары настольнай гульні. У іх ліку – як прастаўнікі дарослага
насельніцтва, так і юныя спартсмены. Найбольшую суму балаў (10 з 11-ці) набраў
Гаўрыіл Грэбень. Другі вынік паказаў Уладзімір Грэбень (9,5), трэцяе – Міхаіл
Пясоцкі (8). Сярод юных шашыстаў перамог шасцікласнік Бродніцкай БШ Дзмітрый
Кузьміч. Другое месца заняў навучэнец ДПТК СВ Сяргей Баўкуновіч, трэцяе і
чацвёртае падзялілі сямікласнік Рыгор Майсак і васьмікласніца Аліна Карэцкая.

Удзельнікі спаборніцтваў удзячны
фундатарам – фермеру Леаніду Ермаковічу і індывідуальнаму прадпрымальніку
Сяргею Майсаку за прадастаўленыя прызы.

 

Міні-футбол

ПЕРАМОЖЦУ ВЫЯВІЛА СЕРЫЯ ПЕНАЛЬЦІ

У мінулую суботу завяршыўся турнір па міні-футболе памяці воінаў-афганцаў.

У матчы за трэцяе месца
сустракаліся каманды «ІП” і «Лунін”, дзе мацнейшымі аказаліся гараджане.
Захапляльна разгортваліся падзеі ў асноўным матчы. Тытул пераможцы аспрэчвалі
«Палесеэлектрамаш” і «Следчы камітэт”. Гульнявы час матча завяршыўся роўным лікам
5:5. Для выяўлення мацнейшага спатрэбілася серыя пенальці. Тут удача была на
баку праваахоўных стуктур – 4:2.

ДОМА САСТУПАЕМ, У ГАСЦЯХ ПЕРАМАГАЕМ

Чарговы тур чэмпіянату краіны па міні-футболе завяршыўся паражэннем
«Базара” і перамогай «Граніта”.

У Лунінцы «Базар” прымаў сталічны
«МАПІД”. Калі першы тайм прайшоў у роўнай барацьбе (0:0), то другі – застаўся
за гасцямі. У варотах гаспадароў пабывала 8 мячоў. Нашы здолелі адыграць толькі
тры: двойчы вызначыўся Андрэй Скварчэўскі і адзін раз – Міхаіл Санюковіч.

«Граніт” гуляў на выездзе з
«Рудакова”. Нельга сказаць, што гульня з аўтсайдэрам была лёгкай для нашых
землякоў. Першая палова сустрэчы завяршылася з мінімальнай перавагай
«гранітаўцаў” – 2:1. У заключныя 20 хвілін сваю перавагу яны здолелі замацаваць
– 6:4. Хэт-трык запісаў на свой рахунак Вадзім Ціткоў, двойчы парадаваў Алег
Міхнюк, яшчэ адзін гол у актыве Генадзя Ярмоліча.

У 19-ым туры 2 сакавіка «Базар” дома згуляе з камандай «Барысаў-900”, 3
сакавіка «Граніт” будзе прымаць «Дарожнік”.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть