Спорт

Замах на плэй-оф

Пасля сямі тураў пелетон турнірнай табліцы лёгка дзеліцца напалову. Аднак першая васьмёрка прамалявана вельмі тонкім контурам, які пры лёгкай таблічнай вібрацыі ў бліжэйшы час імгненна можа змяніцца. Да заключны тура, які падвядзе рысу пад зонай плэй-оф, яшчэ 23 гульнявыя тыдні.
Чаму ж так рана загаварылі аб плэй-оф? Многія разумеюць, што падмурак трэба пачынаць рыхтаваць з восені.
Напрыклад, бывалыя каманды “Лідсельмаш”, “Вітэн”, “Дарожнік” і “БЧ” здаўна прывыклі са старту браць быка за рогі і ісці наперад, што ёсць моцы. Атрымаецца, не атрымаецца – іншае пытанне. Пакуль атрымліваецца. Гэты квартэт адчувае сябе камфортна. А “Дарожнік” наогул здзіўляе надзейнай абаронай.
Да іх, вядома, трэба дадаць і “Сталіцу” – чэмпіён усё-такі.
“Базар”, “Ахова-Дынама” і “Нёман” – вось ад каго менш за ўсё чакалі стартавага спрыту.
Сённяшні “Базар” – гэта далёка не той, што быў раней, калі трэнер-мецэнат Віктар Грыневіч рабіў стаўку на сваіх, лунінецкіх, і прадстаўнікоў Брэсцкай вобласці. Цяпер усё інакш. Удзел – удзелам, а перамагаць хочацца. У заяўцы на сезон сваіх лунінецкіх – пяцёра, астатнія – з Мінска. Многія з іх прайшлі школу “Дарожніка”.
Першыя пяць тураў прайшлі выдатна. У шостым туры здарылася крыўднае паражэнне ад “ВітЭна” – вырашальны мяч лунінецкая каманда прапусціла за тры секунды да фінальнай сірэны.
У мінулую суботу адбыўся дамашні паядынак з суседам па турнірнай табліцы – МК “Ахова-Дынама”. Нашы землякі правялі яго ўпэўнена і заслужана перамаглі.
Матч пачаўся з імкненных атак. На першай хвіліне варота “Базара” “распячатаў” былы ігрок лунінецкай каманды Дзмітрый Троцкі. Тут жа паследавала контратака, і Алег Грыцук зраўняў лік. Хутка госці зноў выйшлі наперад і нават стварылі адрыў у два мячы. Але такая сітуацыя працягвалася нядоўга. Пасля розыгрышу вуглавога Андрэй Мірановіч скараціў адставанне да мінімуму. Другая палова першага тайма праходзіла ў роўнай барацьбе. Рэальную магчымасць зноў вызначыцца меў Алег Грыцук, але не рэалізаваў 10-метровы штрафны.
Другая палова сустрэчы праходзіла пад дыктоўку гаспадароў. Віктар Юрага, Андрэй Мірановіч і Алег Протчанка запісалі на свой рахунак яшчэ па аднаму голу. У выніку 5:3 – на карысць “Базара”.
А вось “Граніт” пацярпеў пятае паражэнне. На гэты раз у Мінску мікашэвікая каманда прайграла чэмпіёну – “Сталіцы” з лікам 1:4.
Зараз у каманд вышэйшай лігі наступіў дзвухтыднёвы перапынак.

ЦЭНТРАЛЬНЫ ПАЯДЫНАК ТУРА
У мінулую суботу на стадыёне “Палессе” адбылася сустрэча двух лідараў чэмпіянату краіны па футболе ў першай лізе – “Граніта” і “Славіі-Мазыр”.
Зразумела, што менавіта гэты матч быў у цэнтры ўвагі аматараў футбола. Напружанне адчувалася на працягу ўсіх 90 хвілін гульні. Між тым, матч аказазаўся цікавы, а інтрыга захоўвалася да фінальнага свістка арбітра. Першага гола балельшчыкам давялося чакаць 67 хвілін. Але ён, на жаль, быў у вароты “гарнітаўцаў”. Мікашэвіцкія футбалісты таксама адказалі выніковай атакай, якую дакладным ударам завяршыў Ігар Трухаў на 76 хвіліне.
У чарговым туры 25 кастрычніка “Граніт” згуляе на выездзе з “Лідай”.

Показать больше

Похожие статьи

Одно Сообщение

  1. И что за пелетон в белорусском языке?

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть