Спорт

Заззялі без зорак

гранит фкНа стадыёне “Палессе” ў чарговым туры чэмпіянату краіны па футболе ў першай лізе “Граніт” прымаў “Бярозу-2010”.

Адсутнасць у стартавым спісе дзвюх “зорак” – галкіпера Арцёма Гамялько і нападаючага Дзмітрыя Кавалёнка – станоўча адбілася на гульні “гранітаўцаў”. На 19-ай хвіліне Раман Хаваўка адкрыў лік. Потым на нейкі час падалося, што бярозаўскія футбалісты перахапілі ініцыятыву і нават здолелі зраўняць лік. Але не прайшло і хвіліны як мікашэвіцкая каманда пасля дакладнага ўдару Кірыла Століка зноў выйшла наперад. Замацаваў перавагу яшчэ да канца першага тайма Уладзіслаў Касмынін. Ён жа вызначыўся і ў другой палове сустрэчы разам з Дзмітрыем Ігнаценкам. У выніку 5:1 – першая буйная перамога “Граніта” ў сезоне.

У наступным, 14-ым туры, 20 ліпеня “Граніт” згуляе на выездзе з лідарам – “Гарадзеяй”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть