Спорт

“Здаравячок”

 

Дзіцячы футбольны турнір пад такой назвай сабраў у Лунінцы 4 каманды хлопчыкаў 2006 года нараджэння.

Ні адна каманда не можа прафесійна расці і развівацца без рэгулярнага ўдзелу ў спаборніцтвах

і турнірах, падчас якіх трэнеры і ігракі не толькі дэманструюць свой узровень майстэрства, але і аналізуюць гульню сапернікаў. Вось чаму старшы трэнер СДЮШАР Дзмітрый Колас лічыць важным праводзіць часцей падобныя спартыўныя мерапрыемствы.

Назіраць за гульнямі было адно задавальненне, бо тут панавалі азарт, шчырыя і сапраўдныя эмоцыі. У выніку 3-гадзіннай барацьбы перамаглі выхаванцы Лунінецкай СДЮШАР, а Кірыл Кошык прызнаны лепшым нападаючым турніру. Другое месца занялі юныя спартсмены Столінскай ДЮСШ, трэцяе – Ганцавіцкай ДЮСШ. Чацвёртае месца – у футбалістаў Язвінскай СШ.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть