Здзівіў “ГРАНІТ”
Спорт

Здзівіў “ГРАНІТ”

гранит фкПрычым, канкрэтна. Чарговы, дзясяты тур,   зноў аказаўся правальным. Мікашэвіцкая каманда сустракалася з навічком першай лігі – “Мінскам-2”.

Маючы перавагі па ходу гульні, “гранітаўцы” так і не здолелі забіць гол, а вось гаспадары падчас адной з атак вырвалі перамогу – 1:0. Пры гэтым, трэнер каманды Валерый Бахно не губляе аптымізму і гаворыць пра тое, што “Граніт” яшчэ пазмагаецца за перамогу ў турніры:

– Неабходна яшчэ 3-4 чалавекі дабраць пасля першага круга, калі мы хочам займаць першае ці другое месца. У нас жа ёсць неабходная інфра-структура і напрацоўкі ў вырашэнні фінансавых пытанняў.

Што ж, пажывем – пабачым. Пакуль жа каманда займае 11-ае месца ў турнірнай табліцы, маючы ў сваім актыве 12 ачкоў. Спадзяемся, што наступны тур, дзе “Граніт” у дамашнім матчы будзе прымаць сапернікаў з Ліды, пакладзе канец паражэнням.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть