Злёт на Белым возеры
Спорт

Злёт на Белым возеры

тур слётАдной з самых актыўных на раённым турзлёце штогод з’яўляецца аб’яднаная каманда арганізацый чыгуначнікаў. Сёлета не сталі змяняць традыцыі і дружным саставам накіраваліся на Белае возера.

Разам з намі прыняць удзел у спаборніцтвах прыбылі заўзятыя турысты з СВК “Вулькаўскі світанак”, “Багданаўка”, “Чучавічы” і ААТ “Спецжалезабетон”. Усе выпрабаванні праходзілі ў сумленнай барацьбе, весела і на вялікім эмацыянальным пад’ёме. Чыгуначнікі паказалі сябе з лепшага боку ў валейбольных паядынках і перацягванні каната, дзе занялі 3-е месца. У спаборніцтвах па стральбе і гарадках спыніліся ў кроку ад п’едэстала. Агульнымі намаганнямі сварылі эстэтычна апетытную страву. Яна аказалася вельмі смачнай і спадабалася журы, якое паставіла яе на другое месца. Парадавалі нашы самадзейныя артысты – старшыня прафкама станцыі Лунінец Іван Арашкевіч і старшы прыёмшчык паяздоў Кацярына Лазіцкая. Гумарыстычны нумар у іх выкананні трапіў у лік прызёраў.

У агульнакамандным заліку па выніках усіх выпрабаванняў наша каманда заняла трэцяе месца. Але самае галоўнае, што ўсе ўдзельнікі турзлёта атрымалі зарад бадзёрасці, які быў дарэчы да прафесійнага свята, якое адзначылі ў мінулую нядзелю.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть