Золата турзлёту – у «Малочнай кропелькі»
Спорт

Золата турзлёту – у «Малочнай кропелькі»

На базе адпачынку «Сасновы бор» у Жабінкаўскім раёне адбыўся трэці турыстычны злёт прадпрыемстваў ДА «Упраўляючая кампанія холдынгу «Канцэрн Брэстмясамалпрам».

У праграму былі ўключаны турысцка-прыкладное мнагабор’е і спартыўнае арыентаванне, умацаванне здароўя і папулярызацыя актыўнага віду адпачынку, вячэрняя дыскатэка «Пад дажджом».                    Удзел у мерапрыемстве прымалі 12 маладых работнікаў ААТ «Лунінецкі малочны завод». Члены каманды пад кіраўніцтвам старшыні прафкама Аляксандра Рэбкаўца выдатна правялі час на свежым паветры, атрымалі масу незабыўных эмоцый ад спаборніцтваў і магчымасці праявіць сябе, пазнаёміліся і пагутарылі з калегамі з іншых прадпрыемстваў. А яшчэ «Малочная кропелька» прывезла тры залатыя медалі і памятныя прызы ў розных намінацыях.

Цяпер каманда ААТ «Лунінецкі малочны завод» рыхтуецца да ўдзелу ў абласным «Дні здароўя», які пройдзе ў верасні ў Пінскім раёне.

Ларыса КАРПЕЦ, намеснік дырэктара па ідэалагічнай і кадравай рабоце ААТ «Лунінецкі малочны завод».



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть