«Золотой» бросок
Спорт

«Золотой» бросок

«Чырвоныя», «белыя» і «сінія»

Менавіта ў такім парадку размясціліся каманды ў турнірнай табліцы па выніках правядзення спаборніцтваў па міні-футболе сярод выхаванцаў СДЮШАР 2009-2010 гадоў нараджэння.

Хлопчыкі гэтага ўзросту – самыя юныя футбалісты спартыўный школы і робяць толькі першыя крокі ў асваенні навыкаў самага папулярнага віду спорту ў Еўропе. А дапамагаюць ім трэнеры Дзмітрый Колас і Аляксандр Пічыц. І няхай не ўсё ў юных спартсменаў пакуль атрымліваецца, але іх азарту і жаданню перамагаць можна пазайздросціць.

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі зарад бадзёрасці, дыпломы і салодкія падарункі ад адміністрацыі СДЮШАР, якія ўручыў дырэктар Дзмітрый Дырда. Да таго ж, былі вызначаны лепшыя футбалісты ў намінацыях: ігрок – Мацвей Трухановіч, нападаючы – Данііл Шпак, варатар Кірыл Журко, абаронца – Павел Карповіч.

 

Чатыры ачкі

Менавіта столькі аддзяляе “Граніт” ад васьмёркі мацнейшых, якая працягне барацьбу ў плэй-оф.

У чарговым туры мікашэвіцкія футбалісты гулялі на выездзе з аўтсайдарам сёлетняга чэмпіянату – светлагорскім “ЦКК”, які пакуль не мае ў сваім актыве заліковых ачкоў. У тым, што “гранітаўцы” перамогуць, мала хто сумняваўся. Мікашэвіцкая каманда асцярожна правяла першы тайм, за-біўшы два галы. Зрабілі гэта Віталь Халімончык і Іван Канстанцінаў. У другім – замацавалі поспех сіламі Алега Міхнюка, Аляксандра Самусевіча і Антона Клушына. Гаспадары вызначыліся двойчы, прычым, адзін мяч забілі ў свае вароты. 6:1 – чарговы поспех “гранітаўцаў”.

У бліжэйшыя выхадныя “Граніт” чакае ў госці аднаго з лідараў – гомельскі “ВРЗ”.

 

«Золотой» бросок

У учащихся СШ №1 города Микашевичи давно пользуется популярностью баскетбол. Команды учреждения образования неоднократно становились призерами разных соревнований. А недавно в районной спартакиаде школьников юноши стали победителями, а девушки заняли второе место.

– Основной костяк команды – это 11-классники: Дмитрий Дубоносов (лучший игрок турнира – авт.), Станислав Орешкевич, Владислав Танкович, Александр Лисицкий, –  рассказывает учитель физкультуры и  тренер Николай Клевжиц. – Каждый из них обладает определенными лидерскими качествами, способен повести за собой. Немаловажен и тот факт, что они умеют быстро распределять между собой роли на площадке. Еще одна составляющая успеха – это серьезное отношение к тренировочному процессу, что позволило продемонстрировать убедительную и качественную игру.

По словам педагога, таким отношением к спорту характеризуются Елизавета Карышева, Карина Готченя, Мария Метелица и другие баскетболистки школы.

Многие учащиеся СШ №1 проявляют спортивные таланты не только в баскетболе, но других видах спорта. Так, Елизавета Карышева также прекрасно играет в волейбол, а Станислав Орешкевич и Александр Лисицкий показывают хорошие результаты в легкой атлетике.

– В школе – неплохая спортивная база, в том числе площадки: 2 – баскетбольные, 5 – волейбольных и 2 – гандбольные. По максимуму загружен зал – «форточки» между уроками заняты секциями. Убежден, что у наших воспитанников впереди еще немало побед и успехов.

На снимке: сборная девочек по баскетболу – серебряный призер районной спартакиады-2017 с учителем физкультуры М.Г. НАСЕНЯ.

 

 

«Граніт» прыступіў да трэніровак

У сталічным Доме футбола на мінулым тыдні адбылася жараб’ёўка чэмпіянату Беларусі  сярод каманд першай лігі сезона 2017 года.

У першым туры, які стартуе 8 красавіка, мікашэвіцкі “Граніт” згуляе дома са светлагорскім “Хімікам”.

Як паведаміў галоўны трэнер Валерый Бахно, каманда прыступіла да трэніровак на стадыёне “Палессе” ў Лунінцы 14 сакавіка. Аднак састаў пакуль не вызначаны. Кантракты будуць заключаны пазней…

Няхай іншыя клубы “тусуюцца” ў другім эшалоне, месца “Граніта” – у вышэйшай лізе.

 

Каляндар

чэмпіянату краіны па футболе, першая ліга, сезон-2017.

Расклад гульняў з удзелам каманды “Граніт”.

ПЕРШЫ КРУГ

1 тур (8-9 красавіка)

Граніт – Хімік

2 тур (15-16 красавіка)

Хваля – Граніт

3 тур (22-23 красавіка)

Граніт – Зорка-БДУ

4 тур (29-30 красавіка)

Баранавічы – Граніт

5 тур (6-7 мая)

Граніт – Смаргонь

6 тур (13-14 мая)

Орша – Граніт

7 тур (20-21 мая)

Граніт – 16-ая каманда/

 прапускае тур

8 тур (27 мая)

Граніт – Луч

9 тур (4 чэрвеня)

Слонім-2017 – Граніт

10 тур (10 чэрвеня)

Граніт – Смалявічы-СТІ

11 тур (17-18 чэрвеня)

Белшына – Граніт

12 тур (24-25 чэрвеня)

Граніт – Асіповічы

13 тур (1-2 ліпеня)

Ліда – Граніт

14 тур (15 ліпеня)

Граніт – Тарпеда (Мінск)

15 тур (19 ліпеня)

Лакаматыў – Граніт

ДРУГІ КРУГ

16 тур (5-6 жніўня)

Хімік – Граніт

17 тур (12-13 жніўня)

Граніт – Хваля

18 тур (19-20 жніўня)

Зорка-БДУ – Граніт

19 тур (26-27 жніўня)

Граніт – Баранавічы

20 тур (2 верасня)

Смаргонь – Граніт

21 тур (9-10 верасня)

Граніт – Орша

22 тур (16-17 верасня)

Граніт – 16-ая каманда/ прапускае тур

23 тур (23-24 верасня)

Луч – Граніт

24 тур (30 верасня – 1 кастрычніка)

Граніт – Слонім-2017

25 тур (7 кастрычніка)

Смалявічы-СТІ – Граніт

26 тур (14-15 кастрычніка)

Граніт – Белшына

27 тур (21-22 кастрычніка)

Асіповічы – Граніт

28 тур (28-29 кастрычніка)

Граніт – Ліда

29 тур (4-5 лістапада)

Тарпеда (Мінск) – Граніт

30 тур (11 лістапада)

Граніт – Лакаматыў

* Магчыма, у першай лізе выступіць «Нёман-Агра», які заняў 4-ае месца ў чэмпіянаце другой лігі ў 2016 годзе.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть