Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў!
Паважаныя медыцынскія работнікі, ветэраны аховы здароўя! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў!
Гэта свята тых, хто прысвяціў сябе важнай і высакароднай справе – лячыць ад хвароб, вяртаць да жыцця хворых і нямоглых. Ваша прафесія – гэта штодзённы подзвіг, які патрабуе бязмежнай дабрыні, чуласці і міласэрнасці.
Вы прыходзіце на дапамогу людзям у самых цяжкіх сітуацыях, дзеліцеся душэўным цяплом і ўвагай, праяўляеце спагаду да чужога болю, бераце адказнасць за жыццё і здароўе пацыентаў.
Перакананы, што пераемнасць пакаленняў, захаванне традыцый і пастаяннае імкненне
да самаўдасканалення дапамогуць далейшаму развіццю аховы здароўя Лунінеччыны.
Выказваем усім медработнікам вялікую ўдзячнасць за добрасумленную працу, самаадданасць і чалавекалюбства. Моцнага здароўя вам і вашым блізкім, шчасця, міру, сямейнага дабрабыту і аптымізму!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.