Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў!
ЗдоровьеМикашевичиНовости районаОбщество

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў!

Паважаныя медыцынскія работнікі, ветэраны аховы здароўя! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў!

Гэта свята тых, хто прысвяціў сябе важнай і высакароднай справе – лячыць ад хвароб, вяртаць да жыцця хворых і нямоглых. Ваша прафесія – гэта штодзённы подзвіг, які патрабуе бязмежнай дабрыні, чуласці і міласэрнасці.

Вы прыходзіце на дапамогу людзям у самых цяжкіх сітуацыях, дзеліцеся душэўным цяплом і ўвагай, праяўляеце спагаду да чужога болю, бераце адказнасць за жыццё і здароўе пацыентаў.

Перакананы, што пераемнасць пакаленняў, захаванне традыцый і пастаяннае імкненне
да самаўдасканалення дапамогуць далейшаму развіццю аховы здароўя Лунінеччыны.

Выказваем усім медработнікам вялікую ўдзячнасць за добрасумленную працу, самаадданасць і чалавекалюбства. Моцнага здароўя вам і вашым блізкім, шчасця, міру, сямейнага дабрабыту і аптымізму!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть