МикашевичиНовости районаОбществоЭкономикаАгропром
Аграрыі Лунінеччыны прыступілі да сяўбы ранніх яравых культур
У панядзелак аграрыі Лунінеччыны прыступілі да сяўбы ранніх яравых культур.
Першымі вывелі неабходныя агрэгаты ў поле работнікі ААТ “Дварэцкі”, КСУП “Велута”, ПУСП “Рэдзігерава-Агра” і Палескай доследнай станцыі. Сярод культур земляробы аддаюць перавагу аўсу, які лічыцца самым адаптаваным для нашага клімату. Глеба лепш прагрэлася на ўзвышшах, таму і ўвага больш надаецца апрацоўцы такіх участкаў.
Як паведаміў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення райсельгасхарчу Іван Грыцкевіч, раннімі яравымі культурамі плануецца заняць 7545 гектараў плошчаў.
Падрабязней - у бліжэйшым нумары газеты "Лунінецкія навіны"
Марыя ЯРАХОВІЧ.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram