МикашевичиНовости районаОбщество
Сёння — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Паважаныя жыхары Лунінецкага раёна! Дарагія землякі! Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Канстытуцыя – гэта не проста звод законаў, гэта падмурак нашай суверэннай дзяржавы, гарант правоў і свабод кожнага грамадзяніна, а таксама аснова стабільнага развіцця краіны.
У гэты дзень з гонарам усведамляем, што менавіта асноўны Закон вызначае наш мірны шлях, забяспечвае сацыяльную справядлівасць і абараняе нацыянальныя інтарэсы.
Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, дабрабыту, міру і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай наша агульная праца на карысць роднага раёна і Рэспублікі Беларусь заўсёды прыносіць дастойныя вынікі!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.