Сёння — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
МикашевичиНовости районаОбщество

Сёння — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Паважаныя жыхары Лунінецкага раёна! Дарагія землякі! Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Канстытуцыя – гэта не проста звод законаў, гэта падмурак нашай суверэннай дзяржавы, гарант правоў і свабод кожнага грамадзяніна, а таксама аснова стабільнага развіцця краіны.

У гэты дзень з гонарам усведамляем, што менавіта асноўны Закон вызначае наш мірны шлях, забяспечвае сацыяльную справядлівасць і абараняе нацыянальныя інтарэсы.

Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, дабрабыту, міру і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай наша агульная праца на карысць роднага раёна і Рэспублікі Беларусь заўсёды прыносіць дастойныя вынікі!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть