МикашевичиНовости районаОбщество
У Лунінецкім раёне пачынаецца месячнік добраўпарадкавання
З 18 сакавіка па 17 красавіка на тэрыторыях населеных пунктаў Лунінецкага раёна пройдзе месячнік па добраўпарадкаванні, забеспячэнні належнага санітарнага стану і азеляненні.
Гэта вызначана рашэннем раённага выканаўчага камітэта ад 17 сакавіка 2026 года №417. У адпаведнасці з ім павінны быць праведзены работы па добраўпарадкаванні, азеляненні і прывядзенні тэрыторый населеных пунктаў у адпаведны санітарны стан, забяспечана азеляненне.
Па традыцыі, увагу неабходна надаць дваровым тэрыторыям шматкватэрных жылых дамоў і індывідуальным домаўладанням. Работы на падведамасных і замацаваных тэрыторыях таксама правядуць і працоўныя калектывы.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram