Агропром

Іх клопат – асушаныя землі

меліярацыяУ меліяратараў, як і сельгасвытворцаў, напружаныя дні пачынаюцца ранняй вясной і доўжацца да позняй восені.

Стварэннем спрыяльных умоў для работы на асушаных землях Лунінеччыны цяпер займаюцца 95 працаўнікоў ПМК-59. З пачатку года яны выканалі работ на суму 14,3 мільярда рублёў, увялі ў экс-плуатацыю 707 гектараў рэканструяваных зямель, правялі неабходныя аграмеліярацыйныя мерапрыемствы ў СВК “Гарадоцкі” на плошчы 250 гектараў.

Згодна з Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай да канца года ім неабходна будзе асвоіць яшчэ 6,7 мільёна рублёў. А гэта – завяршэнне пачатых аб’ектаў па рэканструкцыі меліярацыйных сістэм  “Бастынь” у СВК “Дзятлавіцкі” на плошчы 608 гектараў, “Сваха” ў СВК “Багданаўка” (179 гектараў), правядзенне аграмеліярацыйных мерапрыемстваў на асушаных землях СВК “Азярніца” (130 гектараў). Плануецца таксама закончыць работы па рэканструкцыі меліярацыйнай сістэмы “Лахаўскі польдэр” у СВК “Гарадоцкі” на плошчы 120 гектараў.

Тэмпы росту вытворчасці працы ў параўнанні з мінулым годам на прадпрыемстве павялічыліся на 56 працэнтаў. На 41 працэнт вырас фонд заработнай платы, а сярэднямесячны заробак склаў 5 мільёнаў 334 тысячы рублёў (летась было 3,5 мільёна).

Як і ў кожным калектыве ў ПМК-59 ёсць свае лідары, якія стараннай працай паказваюць прыклад іншым. У большасці сваёй – гэта людзі сціплыя і негаваркія, як бульдазерыст Мікалай Тарасеня. Павагай і аўтарытэтам карыстаюцца машыністы бульдозера Мікалай Тупека і Іван Богдан, машыністы экскаватара Аляксандр Калянковіч і Андрэй Сярэдзіч, старшы майстар Аляксандр Калесніковіч і многія іншыя. Выдатны прыклад своеасаблівага сямейнага падраду паказваюць браты Раковічы – вадзіцелі Дзмітрый і Сяргей, машыніст крана  Аляксандр. Наогул, на прадпрыемстве працуе шмат адданых і добрых работнікаў. Кіраўніцтву прыемна праяўляць клопат аб іх. Яшчэ летась тут пачалі добраўпарадкоўваць вытворчую базу. Людзі займелі цёплыя і ўтульныя майстэрні з выдатнымі бытавымі і дапаможнымі памяшканнямі. Сёлета працягнулі работы па ўладкаванню гаражоў: уцяплілі звонку тры секцыі, падвялі прыродны газ, драўляныя вароты змянілі на ралеты. Да халадоў плануецца ўправіцца і з унутранай аддзелкай памяшканняў. Абнавіўся і папрыгажэў пасля капітальнага рамонту сталярны цэх. Роўнае асфальтавае пакрыццё набывае і сама вытворчая тэрыторыя, уздоўж цвітуць познія аксаміткі…

Каля майстэрань сустрэліся з адным з лепшых экскаватаршчыкаў Андрэем СЯРЭДЗІчам (на здымку), які быў заняты рамонтам. Нягледзячы на тое, што мае адукацыю механіка, малады чалавек ужо 6 год працуе на землярыйнай тэхніцы. Работа яму падабаецца і мяняць яе не збіраецца. Утульна адчувае сябе ў калектыве і газаэлектразваршчык Васіль Казун, які прыйшоў сюды 3 гады таму. Вопытны спецыяліст, які шмат гадоў адточваў сваё майстэрства ў СВК “Дварэцкі”, у ПМК-59 – на вагу золата. Яго ўменне і паслугі неацэнны пры любым рамонце, дзе патрабуецца зварка. Даведаўшыся, што пражывае ў Дварцы, на пытанне, навошта памяняў работу, Васіль Сямёнавіч адказаў:

– Работа ў мяне ўсюды аднолькавая, ды толькі аплачваецца па-рознаму, а мне хутка на пенсію. Дабірацца ж з вёскі проста – у горад дастаўляюць транспартам прадпрыемства.

Гэта яшчэ адна выгода, якой забяспечваюць сваіх людзей меліяратары.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть