Агропром

Паслухай, прырода, музыку жніва!

жнивооооЗ фальклорнага свята «Зажынкі» стартавала ў філіяле «Аграграніт» уборачная кампанія.

Пасля малебна на поспех пачынаемай справы, айцец Лявонцій Пяшко з Мокраўскай Свята-Пакроўскай царквы звярнуўся да людзей з добрым наказам і пажадаў хуткага збору ўраджаю. Дарэчы, сёлета працаўнікам «Аграграніта» давядзецца ўбраць плошчу ў 2084 гектары, з якіх 1555 гектараў адведзены пад збожжавыя і зернебабовыя культуры, а 479 гектараў – пад кукурузу і азімы рапс.
Святар благаславіў дырэктара філіяла Віктара Вабішчэвіча, галоўнага агранома Ірыну Антановіч, спецыяліста па ідэалагічнай рабоце Алену Вайцяхоўскую, механізатараў і іншых удзельнікаў мерапрыемства, асвяціў тэхніку і ніву.
У народзе спрадвеку кажуць: якім будзе зажын, такім – і ўраджай. Першыя зрэзаныя каласкі жняі – жыхаркі Сінкевіцкага сельсавета Галіна Клеўжыц, Кацярына Чарнавокая, Марыя Бакуновіч і Марыя Юнкевіч, па традыцыі паклалі асобна на жытнім полі. Потым з песнямі пачалі жаць сярпамі і першы сноп, які з найлепшымі пажаданнямі ўрачыста ўручылі кіраўніку гаспадаркі. Пасля гэтага да работы прыступілі камбайны.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть