Разнастаіць рацыён сянаж у рулонах
Агропром

Разнастаіць рацыён сянаж у рулонах

аграпрамРыхтаваць сянаж у рулонах першымі на Лунінеччыне крыху больш як 10 год таму пачалі працаўнікі Палескай доследнай станцыі. Упакаваныя ў белую поліэтыленавую плёнку вялікія рулоны для большасці сельгасвытворцаў былі тады ў навіну. Сёння падобнай тэхналогіяй нікога ўжо не здзівіць, ды і прэс-падборшчыкі сталі больш мабільнымі і прадукцыйнымі. Праўда, дазволіць сабе мець іх можа не кожны сельгасвытворца: дарагія і агрэгат, і расходная плёнка. З 16 сельгаспрадпрыемстваў раёна маюць іх чатыры, сярод якіх СВК “Новае Палессе”.
Як расказаў старшыня гаспадаркі Віталь Ермалёнак, ППРО-155 набылі мінулай восенню і яшчэ паспелі нарыхтаваць 500 рулонаў сенажу з траў другога ўкосу. Скармлівалі яго ў асноўным цялятам. Вынік пераўзышоў усе чаканні: маладняк хутка рос. Сёлета не сталі шкадаваць грошай на плёнку і закупілі яе на 1800 рулонаў, у кожным з якіх у залежнасці ад віду травы будзе змяшчацца па 600-700 кіла-грамаў сенажу. Гэтага хопіць, каб маладняк буйной рагатай жывёлы забяспечыць на зіму духмяным пажыўным кормам. Галоўнае ў тэхналогіі – перад закаткай правяліць як след траву і ні ў якім разе не пашкодзіць плёнку.
Такая задача стаіць непасрэдна перад трактарыстам Вадзімам ЕРМАЛЁНКАМ, якому давераны новы агрэгат.
– Нарыхтоўка сенажу ў рулоны – мая непасрэдная задача. Сам кашу і падбіраю зялёную масу… Пры добрым надвор’і і густой траве за дзень можна па 300 рулонаў нарыхтоўваць. Сенажацей у гаспадарцы дастаткова. Да таго ж, пасеяна шмат аднагадовых сумесяў, сярод якіх злакава-бабовыя і бабовыя. З іх атрымаецца вельмі карысны корм. Праўда, перш чым згарнуць такую масу ў рулоны, спатрэбіцца вельмі пільна прасачыць за ступенню правяленасці…
У жніўні 2013-га ў Любань пераехаў з сям’ёй з Расіі, дзе працаваў вадзіцелем. Тут атрымаў жыллё і работу. Жонка – бухгалтар, таксама ўладкавалася па спецыяльнасці. Дачушка ходзіць у школу, а сынок дзіцячы садок наведвае. Ёсць усе ўмовы для адпачынку. Таму не шкадую, што пераехалі.
На сенажаці, дзе працаваў прэс-падборшчык, знаходзілася і касіл-ка. Кіраваў ёю вопытны механізатар Міхаіл ЛАТЫШЭВІЧ. У адрозненні ад калегі, ён займаўся нарыхтоўкай сена. Праз дзень-другі замест валкоў і на гэтым участку будуць ляжаць гатовыя да транспарціроўкі на склад перавязаныя рознакаляровым шпагатам рулоны. Чаму рознакаляровым? Гэта – своеасаблівы кантроль за якасцю работы трох трактарыстаў, якія займаюцца прэсаваннем сена, а пазней саломы. Кожны з іх мае свой адметны шпагат.
Нарыхтоўка кармоў у “Новым Палессі” набірае сілу. Паралельна з названымі ідуць і іншыя работы. На 29 мая травы першага ўкосу, якія размешчаны на плошчы 1400 гектараў, скошаны на 400 гектарах.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть