На душу насельніцтва — 21,5 мільёна рублёў
Завочны клуб спажыўцоў

На душу насельніцтва — 21,5 мільёна рублёў

СтатистикаЗа мінулы год на Лунінеччыне рэалізавана спажывецкіх тавараў на суму 1 трыльён 499,8 мільярда рублёў.

У разліку на душу насельніцтва — 21,5 мільёна рублёў. У параўнанні з 2013 годам тавараабарот узрос на 21,2 працэнта, пры павелічэнні колькасці прададзеных тавараў на 8 і росце цаны ў сярэднім на 12,3 працэнта.

Рознічны тавараабарот гандлю і грамадскага харчавання летась дасягнуў 1 трыльён 152,3 мільярда рублёў. Перавалодваў продаж прадуктаў харчавання, напіткаў і тытунёвых вырабаў, доля якіх склала 60,7 працэнта, нехарчовых тавараў — 39,3 працэнта.

Рознічны тавараабарот грамадскага харчавання склаў 96,4 мільярда рублёў, што ў супараўнальных цэнах на 1,6 працэнта менш, чым у 2013 годзе.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть