Завочны клуб спажыўцоў

Пераўтварэнні радуюць пакупнікоў

универмагРайспажыўтаварыства працягвае радаваць пакупнікоў новымі ідэямі і афармленнем гандлёвых кропак. Гэта падкрэсліў старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч, які стаў першым пакупніком адноўленага аддзела «Універмага».

Ідэя мадэрнізаваць першы паверх
узнікла не раптоўна. У канцы лістапада мінулага года ў праўленні райспажыўтава-рыства пачалі думаць, як зрабіць больш зручным абслугоўванне і, зразумела, павялічыць тавараабарот. На дапамогу прыйшлі супрацоўнікі ТАА “Белторгкомпани”, якія дапамаглі распрацаваць дызайн інтэр’ера. Невялікая рэканструкцыя заняла прыкладна тры тыдні. Дзякуючы ёй аддзел зрабілі больш прасторным і значна павялічылі асартымент. Трэба дадаць, што цяпер амаль увесь паверх пераведзены на сама-абслугоўванне. Толькі канцылярскія і ювелірныя вырабы па-ранейшаму прапа-нуюць прадаўцы за прылаўкам. Радуе колькасць абутковай прадукцыі ад беларускіх вытворцаў. Прычым, ёсць і тавары са скідкай. Навінкай стала ўсталяванне відэаназірання і анцікрадзежнага абсталявання. Такое, дарэчы, ужо апрабавана ва ўніверсаме “Заходні”.
Адбылося зліццё двух аддзелаў – галантарэйнага і абутковага. І хаця прадаўцы, а працуе іх тут 10, першапачаткова былі не ў захапленні ад гэтай ідэі, пасля мадэрнізацыі зразумелі, што пераваг стала значна больш. Дырэктар філіяла Уладзімір Насеня ўпэўнены, што зручнасць абавязкова ацэняць пакупнікі, якіх заўсёды тут чакаюць.
Старшыня праўлення Максім Сумар адзначыў, што летась на мадэрнізацыю і рэканструкцыю зрасходавалі 14 мільярдаў 135 мільёнаў рублёў. Спадзяецца таксама кіраўнік, што і сёлета на гэтыя мэты будзе выдаткавана не менш. На чарзе магазіны “Прамтавары №16”, што па вуліцы Блока, і “Вега” ў Лунінцы. У памяшканні былой цырульні па вуліцы Гагарына хутка пачнецца гандаль трыкатажам. Поўным ходам ідзе рэканструкцыя ва ўніверсаме “Палессе” і гандлёвым аб’екце “Сузор’е” ў Мікашэвічах.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть