«Пад крылом» у Велуты
Культура

«Пад крылом» у Велуты

под крыломУ мінулую пятніцу актавая зала сельскага Дома культуры ў Велуце поўнілася вясёлым смехам дзетвары, якая наведвае летні прышкольны лагер. Адкрытыя юныя тварыкі, стракатасць іх лёгкага адзення з чырвона-зялёнымі гальштукамі настолькі ажывілі залу, што нават гублялася святочнае ўбранне самой сцэны. Нагодай для збору такой вясёлай кампаніі ў будзённы дзень стаў прыезд у вёску прадстаўніка райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Вольгі Ермалёнак  і галоўнага эканаміста райсельгасхарчу Жанны Ліхтар. Мэта іх візіту – заахвочванне ў рамках дабрачыннай акцыі “Прафсаюзы – дзецям” шасці рабят, бацькі якіх заняты ў аграпрамысловым комплексе.

Мерапрыемства адкрылася святочным канцэртам, падрыхтаваным загадчыцай СДК Галінай Зылевіч. Нумары яго цесна перапляталіся з выступленнямі гасцей. У сваіх прамовах і Жанна Ліхтар, і Вольга Ермалёнак дзякавалі бацькам за добрае выхаванне сыноў і дачок і выказвалі спадзяванне, што яны з цягам часу стануць годнымі пераймальнікамі бацькоўскай справы.

Кандыдатуры  дзяцей для ўшанавання падбіралі прафсаюзныя лідары сельгас-арганізацый СВК “Велута”, “Чучавічы” і “Дзятлавіцкі”, кіруючыся такімі крытэрыямі, як добрая вучоба, актыўны ўдзел у жыцці школ і занятасць бацькоў на сельгасвытворчасці. Мяркуючы па характарыстыках, дадзеных кожнаму, – выбралі па-сапраўднаму годных  прадстаўнікоў. Так, Алеся Хамякова – адна з шасці дачок і сыноў, што выхоўваюцца ў сям’і жывёлаводаў СВК “Чучавічы”. Дзяўчынка добра вучыцца  і ўдзельнічае ва ўсіх школьных мерапрыемствах. У гэтай жа гаспадарцы працуюць тата і мама Анастасіі Богуш, якая вызначаецца выдатнай вучобай. Ганна Кацуба – актыўная ўдзельніца школьных алім-піяд, а Ірына Філіновіч – спартсменка (бег і тэніс), выдатніца. Абедзве прадстаўляюць  Дзятлавіцкую СШ і годную змену сваім бацькам, якія працуюць у СВК “Дзятлавіцкі”. Выбраннікамі ж ад СВК “Велута” сталі Ягор Наварыч – дыпламант алімпіяд рознага ўзроўню і па некалькіх прадметах, актыўны спартсмен – і Анастасія Клімчук – удзельніца рэспубліканскіх конкурсаў “Каласок” і “Буслік”.

Пад гучныя апладысменты залы адзін за другім названыя дзеці (акрамя дзевяцікласніка Ягора Наварыча, які ў гэты час здаваў экзамен па матэматыцы), падымаліся на сцэну, прымалі “канверты”, а іх па-святочнаму апранутыя матулі з гонарам за сваіх крывіначак – кветкі і дыпломы. Не забылі арганізатары свята і пра салодкія пачастункі. Пасля заканчэння канцэрта рабят запрасілі на смачныя торты.

Сваім уражаннем ад мерапрыемства папрасілі падзяліцца 8-класніцу Алесю Хамякову і яе маму Ірыну Герасімаўну, жывёлавода  СВК “Чучавічы”:

– Парадавалася за дачушку. У нашай  сям’і  яшчэ трое вучаніц: 9-класніца Юля, 3-класніца Насця і першакласніца Ганначка. Усе дзяўчынкі вучацца вельмі добра. Падрастаюць і два  сыночкі: 6-гадовы Максімка і  самы маленькі Андрэйка.

– А лепш за ўсіх вучыцца Юля, – дадае Алеся. – Яна ў нас вельмі актыўная, нават у газету замалёўкі піша.  
Ідэя сабраць дзяцей з розных гаспадарак у Вялуцкім СДК належыла старшыні прафкама СВК “Велута” Галіне Каліноўскай. Гледзячы на тое, як яна перажывае за ход свята, пашукала вачамі старшынь прафкамаў з іншых гаспадарак, адкуль прыбылі дзеці з матулямі. На жаль, не знайшла.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть