F-1 здароўю не нашкодзіць
Культура

F-1 здароўю не нашкодзіць

ф1– Апошнім часам па радыё і тэлебачанні ўсё часцей гавораць пра шкоду здароўю, якую наносяць геннамадыфікаваныя прадукты харчавання. У той жа час у продажы заўсёды шмат насення розных сартоў агародніных культур з абазначэннем F1. Ці мае яно адносіны да ГМО?
– Да ГМО ніякіх адносін такое насенне не мае. Гэта гетэрозісныя гібрыды, якія атрымліваюць селекцыянеры ў выніку скрыжавання самаапыляючыхся раслін аднаго віду з рознымі дамінуючымі прыкметамі. На адной з раслін, як толькі распускаюцца кветкі, выдаляюць тычынкі і апыляюць пылком, сабраным з другой. Атрыманае такім чынам насенне і ёсць F-1. (Дарэчы, F – першая літара лацінскага слова filii, што значыць – дзеці, а 1– нумар пакалення). Напрыклад, памідоры аднаго сорту маюць дамінантную ўра-джайнасць, а другога – хуткаспеласць. Іх гібрыд наследуе абедзве дамінантныя прыкметы бацькоў: будзе высокаўраджайным і хуткаспелым. Аднак трэба ведаць, што бацькоўскія прыкметы перадаюцца толькі ў першым пакаленні. Сабранае з такіх раслін насенне будзе лічыцца F-2, у якім верагоднасць перадачы бацькоўскіх прыкмет зніжаецца да мінімуму, а то і зусім знікае. Таму нарыхтоўваць яго не рэкамендуецца: можа вырасці зусім не тое, чаго чакаеш. А вось звычайны сорт не падвядзе, таму што ён з’яўляецца вынікам доўгай селекцыі з вызначанымі прыкметамі, такімі як урадлівасць, хуткаспеласць, памер плода, яго форма, афарбоўка… Усе яны перадаюцца без змяненняў з пакалення ў пакаленне.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть