Культура

Мароз і сонца… і рыбалка

Молочный рыбалка

28 рыбакоў – усе работнікі ААТ “Лунінецкі малочны завод” – спрабавалі злавіць сваю “залатую” рыбку. Азарт захапіў удзельнікаў.

У той дзень на беразе вадаёма разгарэліся сапраўдныя рыбацкія баталіі. Мужчыны з ахвотай давалі адзін аднаму парады, дзяліліся сакрэтамі ўдалай рыбалкі, хваляваліся за тых, хто цягнуў з лункі рыбу, і дапамагалі не ўпусціць жаданы ўлоў. Бачылі б вы, як яны радаваліся поспехам калег.

– Падлёдная лоўля рыбы для нашага калектыву – гэта своеасаблівае захапленне, у якім удзельнічаюць многія. Невыпадкова, што такія зімовыя спаборніцтвы сталі традыцыйнымі для работнікаў прадпрыемства: не толькі для заўзятых рыбакоў, але і звычайных аматараў адпачынку на прыродзе, – гаворыць дырэктар завода Сяргей Карпец.

З васьмі гадзін раніцы і амаль увесь светлавы дзень працягваўся конкурс. Рыбакі лавілі рыбу, спяшаліся да суддзяў са сваімі трафеямі. І вось хвалюючы момант. У намінацыях “Найбольшая агульная маса ўлову” і “Найбольшая колькасць злоўленых асобін” перамог абліцоўшчык-плітачнік Анатоль Лысак. Самая маленькая рыбінка трапіла на вудачку бляхара Эдуарда Алендара. Больш за іншых па масе налавіў аператар ЭВМ Віктар Кэлкэй. Ён па праву прызнаны “Галоўным рыбаком малочнага завода” і адзначаны дыпломам. Усе пераможцы атрымалі грашовыя ўзнагароды. Дарэчы, без прэмій і сувеніраў не застаўся ніводзін удзельнік мерапрыемства.

– Такія спаборніцтвы не толькі папулярызуюць зімовую рыбалку, але і заклікаюць да актыўнага адпачынку, беражлівых адносін да прыроды, згуртоўваюць калектыў і ўмацоўваюць карпаратыўны дух – зазначыла намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і кадрах Ларыса Карпец, якая, дарэчы, таксама ўваходзіла ў склад журы. І яе “залатая” рыбка (як прыз глядацкіх сімпатый) дасталася грузчыку Івану Грабовічу.

А потым былі наварыстая юшка, любімыя песні ў выкананні Ніны Ерамяевіч для кожнага ўдзельніка, фотаздымкі на памяць. У цудоўным настроі ўсе разам спявалі “Белую Русь”. Упэўнены, работнікі малочнага завода ў чарговы раз атрымалі моцны зарад энергіі і задавальнення, за якімі яны, дарэчы, у той дзень і сабраліся разам. Ва ўсялякім разе мне так падалося. І, думаю, правільна будзе яшчэ раз сказаць дзякуй адміністрацыі прадпрыемства на чале з Сяргеем Карпцом за такія цудоўныя святы, якія аб’ядноўваюць калектыў.

 

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть