Вабяць палескія мадонны
Культура

Вабяць палескія мадонны

музейМастацкая галерэя вядомога беларускага жывапісца Аляксея Кузьміча разгарнулася на яго малой радзіме – у Мохраўскім СДК Іванаўскага раёна. І хаця сам аўтар, на жаль, не дажыў да гэтага дня, адкрыццё яго выстаў стала добрым ушанаваннем памяці ад удзячных землякоў.
Цёплыя словы захаплення работамі таленавітага мастака знайшлі старшыня мясцовага райвыканкама Юрый Бісун, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Цырэльчук, кіраўнік Мохраўскага сельвыканкама Іван Кунахавец. Экскурсію па галерэі правёў куратар праекта Аляксей Кузьміч-малодшы, які выказваў удзячнасць губернатару Канстанціну Сумару за падтрымку: на стварэнне галерэі з абласнога бюджэту выдзелена 250 мільёнаў рублёў, яшчэ 20 – зарабілі мясцовыя жыхары на суботніку.
Прыемна адзначыць, што на вечар-партрэт Аляксея Кузьміча “Я вярнуўся дамоў” сабралася амаль паўтысячы гледачоў. Творчыя калектывы раёна падрыхтавалі канцэртную праграму “Земляку прысвячаецца”.
Аляксей Кузьміч-малодшы расказаў, што да 70-гадовага юбілею бацькі прымеркаваны новы праект – фестываль “Шоу мадонн” і выстава карцін у Нацыянальным мастацкім музеі. Праходзяць перамовы аб замежных галерэях.
Марыя ФЕДАРУК. Фота аўтара.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть