Микашевичи

Свята – дзецям

99-3Дабрачынная акцыя «Падарунак да Новага года» стартавала ў мікашэвіцкім філіяле тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Удзельніцы клуба «Натхненне» на ўласныя сродкі і ахвяраванні сяброў набылі школьныя прыналежнасці, цацкі, сродкі індывідуальнай гігіены і салодкія ласункі, з якіх фармуюць спецыяльныя наборы. Упакоўку і ўпрыгожванні для іх жыхаркі таксама ствараюць самі.

Усе падарункі ўручаць хлопчыкам і дзяўчынкам з сацыяльна-педагагічнага цэнтра з сацыяльным прытулкам Лунінецкага раёна. А яшчэ актывісткі з радасцю прымуць рэчы, якія былі ва ўжыванні, але знаходзяцца ў добрым стане. Іх яны перададуць выхаванцам з вышэйназванай установы.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть