Унікальны музей «Цягнік Перамогі» у Лунінцы (фотарэпартаж)
Сёння, 19 чэрвеня, «Цягнік Перамогі» зрабіў прыпынак у Лунінцы Перад тым, як распачаць наведванне цягніка-музея, каля яго адбыўся невялікі мітынг з удзелам кіраўніцтва раёна, прадстаўнікоў грамадскасці і беларускай чыгункі
Наведвальнікаў чакае ўнікальнае “падарожжа” з поў-ным пагружэннем у падзеі Вялікай Айчыннай вайны, якое створана з выкарыстаннем сучасных тэхналогій – трохмерных панарам, макетаў у натуральную велічыню і вялікай колькасці прадметных планаў на адлегласці выцягнутай рукі. У складзе «Цягніка Перамогі» – 9 вагонаў, агляд іх задуманы як пераход ад аднаго эпізоду да наступнага. Экспазіцыя ўнікальная і сваім мультымедыйным суправаджэннем. У ёй выкарыстоўваецца аб’ёмны гук, тэатральнае асвятленне, механічныя спецэфекты, датчыкі прысутнасці, галаграмы, панарамы баёў у віртуальнай рэальнасці, кіназдымка гістарычных рэканструкцый, трохмерная графіка з мадэлямі ваеннай тэхнікі.
Паводле тэхналогіі правядзення экскурсіі ў адным вагоне адначасова могуць знаходзіцца не больш як 10 наведвальнікаў, дзе час праслухоў-вання аўдыягіда складае каля 5 хвілін. Агульная працягласць экскурсіі – 45 хвілін.
Варта адзначыць, што ў нашай краіне праект рэалізуецца па ініцыятыве Беларускай чыгункі сумесна з ААТ «Расійская чыгунка» ў рамках Года гістарычнай памяці. Ён ажыццяўляецца пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і актыўным садзейнічанні Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра.