Амбулаторыя ў Дварцы абслугоўвае 1,5 тысячы жыхароў (Лунінецкі раён)
2023 - Год мира и созиданияЗдоровьеНовости районаОбщество

Амбулаторыя ў Дварцы абслугоўвае 1,5 тысячы жыхароў (Лунінецкі раён)

Дварэцкую амбулаторыю можна смела назваць упрыгожваннем аграгарадка Лунінецкага раёна.

Тут правялі рамонт будынка і з такім густам аформілі кветкавыя кампазіцыі на прылягаючай тэрыторыі, што складана не заўважыць. А ўсё – справа рук адміністрацыі ЦРБ і калектыву амбулаторыі на чале з урачом агульнай практыкі Вольгай Ляўкоўскай. 

Вопытныя, дружныя, гатовы ісці на выручку і дапамогу адзін аднаму – памочнік урача Аксана Бярозка, акушэрка Тамара Карчэўская, санітарка Надзея Даніловіч і медсястра фізіякабінета Жанна Кіндрук. Разам яны клапоцяцца пра здароўе амаль 1,5 тысячы жыхароў Дварца і Вічына.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram


Похожие статьи


Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть