Прадстаўнікі Лунінецкага раёна на свяце кавальства «Крашынскі перазвон»
2023 - Год мира и созиданияКультураНовости районаОбщество

Прадстаўнікі Лунінецкага раёна на свяце кавальства «Крашынскі перазвон»

17 чэрвеня 2023 года ў аграгарадку Крошын Баранавіцкага раёна, на малой радзіме паэта, каваля Паўлюка Багрыма, адбылося традыцыйнае свята кавальства  «Крашынскі перазвон». Для гасцей  была падрыхтавана цікавая і насычаная праграма: адкрыццё арт-аб’екта «Жаўрукі Багрыма», кірмаш-продаж рамесленых вырабаў, конкурс кавальства «Каваль куе – жаўрук пяе», канцэрт  творчых калектываў і асобных выканаўцаў раёна і гасцей свята.

Лунінецкі раён на гэтым свяце прадставілі народны фальклорны калектыў «Вытокі» Дзятлавіцкага ЦСДК і народны фальклорны калектыў «Лабчанка» Лобчанскага СДК. Яны атрымалі дыплом за ўдзел у канцэрце гасцявых творчых калектываў  Брэсцкай вобласці на   рэгіянальным свяце кавальства «Крашынскі перазвон».

Таксама для гледачоў былі арганізаваны мнозтва забаў, горад майстроў, майстар-класы.

На гульнёвай пляцоўцы загадчык Язвінскім СДК Жанна Лапаціна правяла гульнявую праграмму для дзяцей «Шпаркая гарэза».

У выстве-продажу работ майстроў народнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ад Лунінецкага раёна прымалі ўдзел народныя майстры Рэспублікі Беларусь Алена Капліч (в.Лутавень) і Алена Кацуба (аг.Дзятлавічы), майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Наталля Лабко (Палескі СДК), Ірына Леўшыц (Лунінскі СДК), Жанна Лапаціна (Язвінскі СДК), Уладзіслаў Гнедзька (аг.Вялікія Чучавічы).

Ірына Лецка, метадыст РАМЦ

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram

 

 


Похожие статьи


Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть