Адреса милосердияМикашевичиНовости районаОбщество
Сёння — Дзень валанцёра. Фотарэпартаж
Машыніст канвеера РУВП “Граніт” Наталля Кучынская ўжо доўгі час на добраахвотнай аснове дапамагае падапечным аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў філіяла ТЦСАН у Мікашэвічах.
Разам з іншымі гараджанамі-валанцёрамі яна стала ўдзельніцай цудоўнага свята, якое днямі ладзілі ў мясцовай службе сацыяльнага абслугоўвання. Падчас мерапрыемства у адрас гасцей гучалі шчырыя словы ўдзячнасці і падзякі за сардэчнае цяпло, актыўную жыццёвую пазіцыю, міласэрнасць і неабыякавасць. Прыгожа адзобіў сустрэчу канцэрт, які падрыхтавалі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў і іх сябры.