Стварыць трывалы задзел на будучае
ЭкономикаПромышленность

Стварыць трывалы задзел на будучае

кавалевич1Рост даходаў насельніцтва, забяспечваемы за кошт павелічэння прадукцыйнасці працы, стварэння новых рабочых месцаў, а таксама мадэрнізацыя вытворчасці – прыярытэтныя напрамкі дзейнасці прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Лунінеччыны. Для таго, каб рухацца наперад, неабходна прааналізаваць магчымасці, зразумець прычыны пралікаў і вызначыць далейшыя шляхі развіцця. Якімі бачацца яны на Лунінеччыне, расказаў намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы Уладзімір КАВАЛЕВІЧ:
– Нягледзячы на цяжкасці, летась змаглі выйсці па асноўных пазіцыях на годныя рубяжы. Сёлета ж абавязаны не толькі спрацаваць не горш, але і істотна палепшыць дасягнутыя раней вынікі. Напрыклад, у прамысловасці, якая з’яўляецца асноўным падаткаплацельшчыкам, тэмпы росту за мінулы год склалі 104,7 працэнта. Выраблена прадукцыі на суму 2,4 трыльёна рублёў. Гэта – другі паказчык у вобласці сярод раёнаў. На фоне зніжэння імпартных паставак атрымалі 36 мільёнаў долараў ЗША станоўчага сальда ад знешняга гандлю, што з’яўляецца лепшым паказчыкам за апошнія 10 год. Сярэдняя заработная плата павялічылася ў 1,4 раза і склала 4 мільёны 550 тысяч рублёў: гэта больш, чым у многіх рэгіёнах Брэстчыны. Яскрава адлюстроўвае сітуацыю выручка ад рэалізацыі на аднаго работніка. Па выніках мінулага года гэты паказчык (без уліку бюджэтнікаў) склаў 312 мільёнаў рублёў. На 2014-ты запланавана давесці яго да 400 мільёнаў, а на 2015-ы – да 600 мільёнаў. Калі здолеем гэтага дабіцца, то і заробкі будуць годнымі.
– Ёсць паказчыкі, якія сведчаць, наколькі паспяхова можна працаваць, калі весці прадуманую стратэгію. Напрыклад, інвестыцыі. Куды накіроўваліся сродкі летась?
– У эканоміку раёна прыцягнута інвестыцый у асноўны капітал на суму 968 мільярдаў рублёў. З іх 40 працэнтаў – на будаўніча-мантажныя работы, 50 – машыны і абсталяванне. Калі ў мінулым годзе з заданнем справіліся, то сёлета дасягнуць планку ў 107 працэнтаў будзе складана. Спадзяемся на фінансаванне, якое прадугледжана на распрацоўку Сітніцкага радовішча. Працягнецца будаўніцтва МТФ у Язвінках і Рэдзігерава. Частка сродкаў будзе зрасходавана на мадэрнізацыю прадпрыемстваў, а таксама на ўзвядзенне двух шматпавярховак у Лунінцы, дзе работы ўжо вядуцца, і аднаго 70-кватэрнага дома – у Мікашэвічах.
– Што можаце сказаць аб  перспектывах  развіцця  прамысловых прадпрыемстваў?

– Дабіцца запланаваных тэмпаў росту ў 105 працэнтаў магчыма, але не вельмі проста. Улічваючы, што пятая лінія на РУВП “Граніт” задзейнічана на 70 працэнтаў, то тут невялікі рэзерв застаецца. ААТ “Спецжалезабетон” працуе са 100-працэнтнай загрузкай. Стабі-льнасць работы малочнага завода залежыць ад наяўнасці сыравіны. У сваю чаргу сельгаспрад-прыемствы запэўнілі, што з малаком праблем не будзе. На гэты год запланавана рэканструкцыя каўбаснага і забойнага цэхаў філіяла “НВК “Палессе” райспажыўтаварыства. Застаюцца пакуль праблемы на ААТ “Лунінецлес” і “Палессеэлектрамаш”. У пэўнай ступені яны датычаць збыту. Так, на пачатак года на складзе завода знаходзіліся запасы прадукцыі чатырохмесячнага аб’ёму вытворчасці. На абодвух прадпрыемствах памянялася кіраўніцтва, чакаем зрухаў у лепшы бок у вытворчым працэсе. З перабоямі вядзецца работа на РМЗ. Тут ёсць праблемы з несвоечасовымі разлікамі партнёраў. Складана выйграваць ім тэндары, хаця, калі бяруцца за справу, выконваюць заказы якасна і ў вызначаныя тэрміны. Між тым, рэзерв для выканання прагнознага паказчыка ўсё ж застаецца.
– Пытанне стварэння новых рабочых месцаў кантралюецца на ўзроўні ўрада. Як абстаяць справы на Лунінеччыне?
– У стадыі распрацоўкі знахо-дзіцца праект, згодна з якім у Лунінцы з 2015 года пачне дзейнасць прадпрыемства па перапрацоўцы маслянічных культур. Работу атрымаюць 40 чалавек. У стадыі праектавання – два прыватныя прадпрыемствы па перапрацоўцы шчэбеню ў Мікашэвічах, дзе таксама мяркуецца задзейнічаць такую ж колькасць работнікаў. Калі браць больш далёкую перспектыву, то на Сітніцкім горнаабагачальным камбінаце змогуць знайсці работу да 1000 працаўнікоў. Разам з тым, ужо сёння ў раёне існуе кадравы голад. Не хапае кваліфікаваных рабочых нават на такіх прадпрыемствах, як “Граніт”, “Спецжалезабетон”, у аўтапарках.
– Ці ёсць падставы для ўпэўненага руху наперад?
– Зразумела. А яшчэ – пра-лічваць розныя варыянты развіцця ўсіх галін народнай гаспадаркі і, што самае важнае, выбіраць найбольш выйгрышныя напрамкі. Леташнія вынікі неабходна істотна падцягваць, каб стварыць трывалы задзел на будучае і забяспечыць дасягненне галоўнай мэты – павышэння ўзроўню дабрабыту жыхароў нашага раёна.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть