Падарунак для пасажыраў і лунінчан
Новая гандлёвая кропка на чыгуначным вакзале станцыі Лунінец адкрылася ў пераднавагоднія дні.
У кіраўніцтва ОРСа даўно была ідэя арганізаваць гандаль прадукцыі ўласнай вытворчасці ў стацыянарным аб’екце. Ажыццявіць задуманае дапамагло права арэнды на плошчы ў цэнтральнай зале вакзала, што атрымалі праз аўкцыён, які адбыўся летам. Узводзілі павільён і набывалі гандлёвае абсталяванне за кошт уласных сродкаў.
Зараз, гледзячы на латкі з духмянымі булачкамі розных канфігурацый, батонамі з карыцай і павідлам, сэндвічамі і іншымі прысмакамі, складана ўстрымацца ад “смачнай” пакупкі. Даспадобы прыйшлася пасажырам прадукцыя беларускіх кандытарскіх фабрык – “Камунарка”, “Спартак”, “Слодыч”, “Віцьба”.
Вопытны прадавец Таццяна ЦЯЛЬПУК задаволена новым месцам работы:
– Прадукцыя разыхо-дзіцца хутка, можна сказаць, “з пылу – з жару” і астыць не паспявае. Наш кандытарскі цэх знаходзіцца побач, праблем з пастаянным папаўненнем латкоў няма.
– Мы вельмі хацелі зрабіць падарунак для пасажыраў і лунінчан да Новага года, – расказвае дырэктар аддзела рабочага забеспячэння Анатоль Паўловіч. – І ў нас атрымалася. Пры рэалізацыі дробна-штучнай прадукцыі атрымліваем нядрэнную выручку. Аднак, перакананы, што аб’ёмы продажу ўзрастуць. Спыняцца на дасягнутым не збіраемся, будзем пашыраць асартымент, а таксама плануем у хуткім часе ўстанавіць тут кава-апарат і ўсталяваць барную стойку. Пакуль жа столікам можа паслужыць шырокае вонкавае абрамленне прылаўка. Увогуле, пастаянна працуем над удасканаленнем запытаў пакупнікоў. Так, у рэстаране чыгуначнага вакзала наведвальнікі могуць бясплатна скарыстацца паслугай Wi-Fi.