ДАРАГІЯ ЖЫХАРЫ ЛУНІНЕЧЧЫНЫ! ПАВАЖАНЫЯ СЯБРЫ! ШЧЫРА ВІНШУЕМ ВАС СА СВЯТАМ!
ДАРАГІЯ ЖЫХАРЫ ЛУНІНЕЧЧЫНЫ! ПАВАЖАНЫЯ СЯБРЫ! ШЧЫРА ВІНШУЕМ ВАС СА СВЯТАМ! Надыходзіць Новы год – любімае ўсімі намі свята. Здаўна ён сімвалізуе пераемнасць і трываласць народных традыцый, і ў той жа час з’яўляецца пачаткам новага этапа жыцця.
У пераднавагоднія дні прынята падводзіць вынікі і вызначаць планы на будучыню. І яшчэ гэтае свята аб’ядноўвае нас, бо яно прыходзіць у кожны дом, кожную сям’ю, і прыходзіць да ўсіх аднолькава – разам з упрыгожанай ёлкай, шчодрым застоллем, яркімі феерверкамі, з асаблівай атмасферай светлай радасці.
Сустракаючы Новы год, ва ўрачыстым баі курантаў мы адчуваем яднанне са сваімі сябрамі, суседзямі, з усёй краінай. Няхай гэтыя святочныя хвіліны застануцца з намі і пасля Новага года, няхай яны заўсёды нагадваюць нам аб тым, што разам мы – сіла, якая можа вяршыць вялікія справы.
2021 год быў напоўнены плённымі справамі і стваральнай працай. Нягле-дзячы на цяжкасці, удалося забяспечыць планамернае сацыяльна-эканамічнае развіццё Лунінеччыны. Адказнасць, мэтанакіраванасць, зладжаная работа працоўных калектываў дапамагалі нам вырашаць самыя складаныя задачы. Мы разам шукалі і знаходзілі неардынарныя спосабы выхаду з розных сітуацый, зноў і зноў атрымлівалі пацвярджэнні багатых традыцый нашага палескага краю, працавітасці і дабрыні землякоў.
Падводзячы вынікі адыходзячага года, хацелася б шчыра падзякаваць вам за добрасумленную працу, за перамогі і дасягненні, за разуменне і давер, за сапраўдны, сардэчны клопат аб сваёй малой радзіме.
Паважаныя землякі! У надыходзячым годзе жадаем вам моцнага здароўя, вялікага асабістага шчасця і дабрабыту! Няхай 2022 год увойдзе ў наш агульны дом з мірам, згодай і спакоем, будзе шчодрым на поспех і добрыя здзяй-сненні.
Жадаем, каб вы заўсёды былі акружаны цеплынёй і любоўю сваіх блізкіх, павагай калег і сяброў, а выдатны настрой і душэўны ўздым заўсёды суправаджалі ваша жыццё! З Новым годам!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.