ЗдоровьеМикашевичиНовости районаОбщество
Прыслухайцеся да парад ўрача-кардыёлага раённай паліклінікі ў Лунінцы
Адмова ад шкодных звычак, правільнае і рацыянальнае харчаванне, заняткі спортам – усё гэта, безумоўна, спрыяе ўмацаванню здароўя. Актыўны лад жыцця заклікае весці ўрач-кардыёлаг раённай паліклінікі Ірына КЛЮКА (на здымку з медсястрой Ганнай Ермаковіч).
Сёння, бадай, ужо і не злічыць, колькі разоў больш чым за 32-гадовую дзейнасць Ірына Мікалаеўна чула словы ўдзячнасці ад пацыентаў.
Тонкасці медыцынскай справы яна спасцігала ва ўніверсітэце ў Гродна. Інтэрнатуру праходзіла ў Брэсцкай абласной бальніцы, а затым прыехала ў Лунінец.
За добрасумленную працу і з нагоды прафесійнага свята ўдастоена дзяржаўнай узнагароды – нагруднога знака “Выдатнік аховы здароўя”.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram