29 июня состоится региональный праздник «Лунінецкія клубніцы». Программа
ПРАГРАМА рэгіянальнага свята “Лунінецкія клубніцы”
29 чэрвеня, субота, аг. Дварэц
14.00-16.00 – валейбольны турнір сярод каманд сельскіх Саветаў Лунінецкага раёна;
15.00-19.00 – выстава падворкаў сельскіх Саветаў “Клубнічны край”, выстава-продаж работ майстроў народнай творчасці і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
15.00-20.00 – выстава-продаж прадукцыі рыбгаса “Лахва”;
15.00-23.00 – выязны святочны гандаль, работа індывідуальных прадпрымальнікаў;
15.45 – святочнае шэсце “Клубнічны парад”;
16.00-18.00 – дзіцячая пляцоўка “Клубнічны калейдаскоп”: аквагрым, гульні, конкурсы, забавы;
16.00-19.00 – пляцоўка “Літаратурны дворык”: кніжна-ілюстрацыйная выстава “Усё пра клубніцы”, паэтычныя чытанні “Клубнічнае лета”, выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
16.00-20.00 – урачыстае адкрыццё свята, канцэртная праграма “Клубнічны рай – мой Лунінецкі край”, узнагароджванне пераможцаў конкурсаў вершаў, казак, песень, малюнкаў, падворкаў, валейбольнага турніру, тэатралізаванае прадстаўленне “Клубнічны корань і Кароль”, выступленне творчых калектываў Баранавіцкага, Ганцавіцкага, Жабінкаўскага і Столінскага раёнаў;
16.00-20.00 – спартыўная пляцоўка “Вясёлыя спаборніцтвы”;
16.00-20.30 – катанне на конях КСУП “Гарадоцкі”;
20.00-24.00 – дыскатэка “Клубнічны МІХ”;
З 8.00 да 24.00 будзе перакрыты рух транспартных сродкаў па вуліцах Косавая і Школьная.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram