Культура

Арт-вечарына

На незвычайнае мерапрыемства запрашаюць жыхароў і гасцей Лунінеччыны работнікі раённага краязнаўчага музея.

У нядзелю, 22 мая, у 14.00  адно з памяшканняў на дзве гадзіны ператворыцца ў мастацкую студыю. Усе ўдзельнікі арт-вечарыны – нават тыя, хто не мае ўяўлення пра асноўныя прынцыпы малявання, – змогуць паспрабаваць сябе ў гэтай творчасці. Дапаможа ім «пасябраваць» з фарбамі і пэндзлямі лунінская мастачка Галіна Сенакосава. Арганізатары незвычайнай сустрэчы прадугледзелі таксама гукавое афармленне. На працягу ўсяго мерапрыемства асаблівую  адухоўленасць атмасферы музейнай залы надасць “жывая” музыка.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть