Артысты з Лунінецкага раёна выступілі ў санаторыі «Ясельда»
КультураНовости районаОбщество

Артысты з Лунінецкага раёна выступілі ў санаторыі «Ясельда»

Хай мір напоўніцца любоўю…  Менавіта пад такой назвай адбыўся канцэрт народнага ансамбля народнай песні “Васілінкі” Міжлескага СДК і фальклорнага калектыву “Бараўляначка” Баравецкага СК  у санаторыі “Ясельда” Пінскага раёна, прысвечаны Году міра і стварэння.

Канцэртная прагарама калектываў  была разнастайнай. Дзякуючы майстэрству выканаўцаў, спагадлівасці і зацікаўленнасці саміх гледачоў, канцэрт стаў сапраўдным святам, як для гледачоў, так і для саміх артыстаў.

Цёплая сяброўская атмасфера ўсталявалася з першых хвілін сустрэчы. А як інакш, бо артысты шчыра дзяліліся не толькі сваім прафесійным майстэрствам, але і душэўным цяплом.  Настрой прысутным падымалі любімыя песні і жарты. Гледачы з удзячнасцю прымалі цёплыя словы пажаданні здароўя, шчасця і дабрабыту, а кожны выступ сустракалі гучнымі апладысментамі. Канцэртная праграма нагадвала  сяброўскую сустрэчу старых і добрых сяброў.

Гледачы, якія наведалі ў гэты  дзень канцэрт аматарскіх калектываў Лунінецкага раёна ніколькі не пашкадавалі аб гэтым – 10 жніўня  адбыўся канцэрт творчасці і душы.

Ірына Лецка, метадыст РАМЦ

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть