Калектывы Лунінеччыны пацвердзілі званні “народны” і ўзорны”
КультураМикашевичиНовости районаОбщество

Калектывы Лунінеччыны пацвердзілі званні “народны” і ўзорны”

Калектывы Лунінеччыны перад прадстаўнічай атэстацыйнай камісіяй з горада над Бугам трымалі ў мінулую суботу своеасаблівы творчы экзамен – пацвярджалі званні “народны” і ўзорны”. 

Сапраўднае свята народнай творчасці, паэтычнага таленту, песеннага майстэрства ды іскрамётнага гумару разгарнулася на трох пляцоўках: Лунінецкім гарадскім Доме культуры, дзіцячай школе мастацтваў і раённай цэнтральнай бібліятэцы імя Мікалая Калінковіча. У фае гарадскога Дома культуры ладзілася  шыкоўная выстава майстроў народнай творчасці: Алены Панасюк (кіраўнік народнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “100 ідэй”), Наталлі Канапацкай, Ірыны Леўшыц і Людмілы Ступаковай. 

Падрабязней - у бліжэйшых нумарах газеты "Лунінецкія навіны"

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram




Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть