«Кандытар-фэст» адбудзецца ў рамках ХІІ рэгіянальнага свята «Лунінецкія клубніцы»
КультураКонкурсЛунiнецкiя клубнiцыМикашевичиНовости районаОбщество

«Кандытар-фэст» адбудзецца ў рамках ХІІ рэгіянальнага свята «Лунінецкія клубніцы»

«Кандытар-фэст» — так называецца раённы кулінарны конкурс, які ладзіцца ў рамках ХІІ рэгіянальнага свята «Лунінецкія клубніцы».

Пройдзе ён 21 чэрвеня. Удзел могуць прыняць прадпрыемствы харчовай прамысловасці і жыхары Лунінецкага раёна без абмежавання па ўзросце.

У конкурсе прадугледжаны 2 намінацыі. 

У “дамашнім заданні” неабходна загадзя прыгатаваць торт любога памеру, які будзе адлюстроўваць тэматыку свята. 

А ў “Кулінарным шэдэўры” – на месцы на працягу 10 хвілін прыгатаваць адну кулінарную кандытарскую страву (пірожнае, безэ, салата з садавіны, мус і інш.). Не забараняецца выкарыстоўваць дамашнія загатоўкі, уласны інвентар і посуд.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 16 чэрвеня ў аддзеле эканомікі Лунінецкага райвыканкама (каб. 205), тэл. 2-61-90. 

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у рабочы час у сектары культуры па тэлефоне 2-00-15.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть